Магілёў-1
«Магілёў-1» | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Дата пачатку вяшчання | кастрычнік 1997 года |
Заснавальнік | Беларускае тэлебачанне |
Уладальнік | Тэлерадыёкампанія «Магілёў» |
Сайт | tv.tvrmogilev.by |
«Магілёў-1» — дзяржаўны тэлеканал Беларусі, заснаваны ў 1997 годзе ў Магілёве. Мае звыш 14 гадзін вяшчання на суткі і больш як 80 супрацоўнікаў. Сядзіба размяшчаецца ў Магілёве, вул. Першамайская, д. 83[1]. 19 кастрычніка 2009 г. аднавіў беларускамоўныя выпускі навін пасля больш як трохгадовага цалкам рускамоўнага вяшчання[2].
Перадачы[правіць | правіць зыходнік]
- Вёсачка (аўторак, 18:20; вядоўца Таццяна Ларына);
- Дзеці асфальта (чацвер, 17:50; вядоўцы Раман Румкін, Ірына Бардзілоўская і Седа Каспарава);
- Пункт апоры (пятніца, 18:40);
- Навіны-рэгіён (штодня, 15:15 і панядзелак-пятніца, 19:20; вядоўцы Юрый Пракапенка, Крысціна Каранкевіч, Седа Каспарава і Алена Мелюшчанкова);
- Пра спорт (панядзелак і чацвер, 18:40; вядоўцы Юрый Пракапенка і Раман Румкін);
- Простая лінія (панядзелак, 17:50; вядоўцы Сяргей Карпекаў, Юрый Пракапенка і Андрэй Скарабагатаў);
- Разумнічкі (аўторак, 18:10; вядоўцы Ірына Недабоева і Алеся Пракапенка);
- Слоўца (аўторак, 18:40; Таццяна Кірыленка); (бел.)
- Ранішні канал (панядзелак-пятніца, 7:00; Мікалай Каманцаў і Алена Славіна);
- Спецыяльны рэпартаж (серада, 18:10; вядоўцы Юрый Пракапенка, Андрэй Скарабагатаў, Андрэй Ястрабаў, Сняжана Ганчарова і Таццяна Ларына);
- Тое, што лекар прапісаў (аўторак, 17:50; вядоўца Наталля Башарымава);
- Тэра Гісторыка (серада, 17:50; вядоўца Таццяна Кірыленка); (бел.)
- Час свята (пятніца, 17:50; вядоўца Алеся Мельнікава);
- Экстрым-серада (серада, 18:25; вядоўцы Уладзімір Сёмкін і Наталля Ільініч).
Зноскі
- ↑ Тэлерадыёкампанія «Магілёў»(недаступная спасылка). Абласныя ТРК. Белтэлерадыёкампанія. Архівавана з першакрыніцы 22 кастрычніка 2014. Праверана 7 снежня 2012.
- ↑ Ілона Іванова. Магілёў гаворыць і паказвае па-беларуску // Звязда : Газета. — 22 кастрычніка 2009. — № 200 (26558). — С. 3. — ISSN 1990-763x.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]