Маер Прынштайн
![]() | |
Агульная інфармацыя | |
Пол | мужчынскі пол |
Спецыялізацыя | скачок у даўжыню[d] |
Нарадзіўся |
22 снежня 1878[1] |
Памёр |
10 сакавіка 1925[1] (46 гадоў) |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Рост | 180 см |
Вага | 74 кг |
![]() |
Маер Прынштайн (англ.: Myer Prinstein; 22 снежня 1878, Шчучын, Польшча — 10 сакавіка 1925, Нью-Ёрк, ЗША) — амерыканскі лёгкаатлет, трохразовы чэмпіён летніх Алімпійскіх гульняў.
Маер Прынштайн нарадзіўся 22 снежня 1878 года ў яўрэйскай сям’і ў горадзе Шчучын, Польшча. У 1884 годзе яны пераехалі ў ЗША. Прынштайн скончыў універсітэт горада Сірак’юс па спецыяльнасці адвакат, аднак пасля атрымання адукацыі ён заняўся лёгкай атлетыкай.
У 1898 годзе ён усталяваў свой першы рэкорд ЗША ў скачку ў даўжыню, скокнуўшы на 7,19 м. Праз два гады, Прынштайн пабіў сусветнае дасягненне з вынікам 7,50 м. Да таго часу ён ужо выйграў чатыры чэмпіянаты ЗША ў гэтай дысцыпліне. У 1900 годзе ён паехаў у Парыж каб прыняць удзел у летніх Алімпійскіх гульнях 1900.
На Алімпіядзе Прынштайн спаборнічаў у дзвюх скачковых дысцыплінах — скачок у даўжыню і патройны скачок. У першай дысцыпліне ён заняў другое месца з вынікам 7,175 м, прайграўшы толькі свайму суайчынніку Элвіну Крэнцлайну. У другой ён стаў чэмпіёнам, скокнуўшы на 14,47 м і ўсталяваўшы Алімпійскі рэкорд.

Праз 4 года Прынштайн прыняў удзел у летніх Алімпійскіх гульнях 1904 у Сент-Луісе. Там ён удзельнічаў не толькі ў спаборніцтвах па скачках, але і ў бегу. У абаіх сваіх любімых спаборніцтвах ён стаў чэмпіёнам, прычым ён дагэтуль з’яўляецца адзіным спартсменам, які выйграў і скачок у даўжыню, і трайны скачок на адной Алімпіядзе. У бегу на 60 і 400 м Прынштайн займаў пятыя месцы, а ў гонцы на 100 м дайшоў да паўфіналу.
На наступных Алімпійскіх гульнях 1906 у Афінах. Ён яшчэ раз выйграў у скачку ў даўжыню, аднак гэты медаль, як і ўсе Гульні, не прызнаюцца Міжнародным алімпійскім камітэтам з прычыны таго, што прайшлі без іх згоды. Таму фармальна Прынштайн не выйграваў свой чацвёрты залаты медаль.
Пасля гэтых спаборніцтваў ён сышоў з лёгкай атлетыкі і стаў адвакатам. Ён памёр 10 сакавіка 1925 года ў Нью-Ёрку.
Маер Прынштайн быў уключаны ў Міжнародную яўрэйскую спартыўную залу славы ў 1982 годзе і ў Амерыканскую лёгкаатлетычную залу славы ў 2000 годзе.
Зноскі
- ↑ а б Meyer Prinstein // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]![]() |
Маер Прынштайн на Вікісховішчы |
---|
- Маер Прынштайн на sports-reference.com Архівавана 3 снежня 2016. (англ.)
- Маер Прынштайн на сайце Міжнароднай яўрэйскай спартыўнай залы славы Архівавана 5 верасня 2006. (англ.)
- Маер Прынштайн на сайце Амерыканскай лёгкаатлетычнай залы славы (англ.)
- Нарадзіліся 22 снежня
- Нарадзіліся ў 1878 годзе
- Нарадзіліся ў Падляскім ваяводстве
- Памерлі 10 сакавіка
- Памерлі ў 1925 годзе
- Памерлі ў Нью-Ёрку
- Выпускнікі Сірак’юскага ўніверсітэта
- Асобы
- Лёгкаатлеты паводле алфавіта
- Спартсмены паводле алфавіта
- Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1900 года
- Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1900 года
- Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1904 года
- Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 1900 года
- Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 1904 года
- Алімпійскія чэмпіёны ад ЗША
- Алімпійскія чэмпіёны па лёгкай атлетыцы
- Скакуны ў даўжыню ЗША
- Скакуны трайным ЗША