Мазаіка маліны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Мазаіка маліны[1] (англ.: Raspberry mosaic virus, Raspberry mosaic) — віруснае захворванне  (польск.) маліны, выкліканае 3 тыпамі вірусаў:

Сістэматычная прыналежнасць вірусаў RLMV і RSLV да гэтага часу не вызначана, і гэтыя вірусы афіцыйна не прызнаюцца[2].

Узнікненне і шкоднасць[правіць | правіць зыходнік]

Гэта самае ранняе апісанае віруснае захворванне маліны. Сустракаецца ва ўсіх зонах яго вырошчвання. Напрыклад, у Польшчы гэта адно з самых распаўсюджаных вірусных захворванняў маліны. Кусты, паражаныя ім, даюць менш пылка, што прыводзіць да пагаршэння якасці пладоў. Страты ўраджаю могуць дасягаць 60 %[2]. Плады з заражаных кустоў далікатныя, лёгка распадаюцца і маюць горшы смак. Кусты таксама ствараюць на 5 % менш парасткаў. Не існуе сартоў, устойлівых да гэтай хваробы, але сарты з чорнымі і фіялетавымі пладамі да яе больш успрымальныя, чым сарты з чырвонымі пладамі. У гэтых сартоў кончыкі паражаных парасткаў згортваюцца, чарнеюць і адміраюць.

Хвароба паражае толькі некаторыя віды маліны. Да гэтага часу яе з’яўленне было апісана ў асноўным на відах маліна звычайная (Rubus idaeus), Rubus occidentalis і спарадычна ў Rubus procerus[2].

Сімптомы[правіць | правіць зыходнік]

Прыкметы хваробы залежна ад сорту разнастайныя: ад слабай плямістасці, мазаічнасці да драбналістасці на карлікавых парастках[1]. Хларатычныя  (англ.) плямы з’яўляюцца на лісці заражанай маліны асабліва ўздоўж жылак. Край ліста таксама скажаецца[2]. Гэтыя сімптомы асабліва добра прыкметныя ў халоднае і вільготнае надвор’е, у спякотнае і сонечнае надвор’е яны практычна не прыкметныя, а на старым лісці могуць нават зусім знікнуць. Нягледзячы на перыядычнае знікненне сімптомаў, хвароба не знікае, паражаны парастак застаецца назаўсёды заражаным. Заражаныя парасткі звычайна развіваюцца крыху горш, яны карацей, а пры моцным паражэнні адміраюць праз 2-3 гады. Плады дрэннай якасці або непрыдатныя да ежы[1].

Падобныя прыкметы мае другое, таксама даволі частае віруснага захворванне — Хлароз жылак лісця маліны  (польск.).

Этыялогія і эпідэміялогія[правіць | правіць зыходнік]

Вірусы, якія выклікаюць мазаіку маліну перадаюцца пераважна тлямі, галоўным чынам відам Amophorophora agathonica, якая сілкуецца на ніжнім баку лісця ў верхняй частцы сцябла. Гэты від можа перадаць хваробу нават на адлегласці да 0,5 км. Меншую ролю адыгрываюць такія віды тлі, як Amphorophora idaei, Amphorophora agathonica, лісцевая малінавая тля (Amphorophora rubi), Aulocorthum solani, Macrosiphum euphorbiae, Illinoia rubicola і Myzus ozatus. Хвароба таксама распаўсюджваецца шляхам размнажэння расадай ад хворых раслін[2].

Меры аховы[правіць | правіць зыходнік]

Заражаныя расліны ўжо нельга выратаваць. Можна толькі прадухіліць хваробу такімі мерамі:

  • вытворчасць расады толькі з здаровых раслін[1],
  • падтрыманне вялікай адлегласці ад плантацый да дзікай маліны і занядбаных плантацый[1],
  • дбайная абарона насаджэнняў ад тлі і знішчэнне пераносчыкаў вірусу[1];
  • агляд плантацыі і абсалютнае выдаленне раслін з нават найменшымі сімптомамі заражэння віруснымі захворваннямі[2].

Усе гэтыя дзеянні толькі абмяжоўваюць развіццё хваробы, прадухіляючы эпідэміі, але яны не здольныя цалкам ліквідаваць хваробу[2].

Зноскі

  1. а б в г д е Вірусныя хваробы раслін // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.. — С. 461
  2. а б в г д е ё ж red.: Selim Kryczyński i Zbigniew Weber. — Poznań, 2011. — С. 49, 50. — ISBN 978-83-09-01077-7.