Перайсці да зместу

Мазырскі калгасна-саўгасны тэатр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мазырскі калгасна-саўгасны тэатр
Заснаваны 1935
Закрыты 1938
Краіна
Размяшчэнне

Мазырскі калгасна-саўгасны тэатр — тэатр, які існаваў у 1935—1938 гадах у Мазыры. Створаны як тэатр рабочай і калгаснай моладзі, у тым жа годзе перайменаваны ў акруговы калгасна-саўгасны тэатр. Мастацкія кіраўнікі: Гарадзецкі (з 1935), В. Пацехін (з 1937). У 1938 годзе рэарганізаваны ў Палескі абласны драматычны тэатр.

У рэпертуары: «У веснавую ноч» Е. Міровіча, «Партызаны» К. Крапівы, «Не было ні гроша, ды раптам шастак[ru]» і «Ваўкі і авечкі[ru]» А. Астроўскага, «Каварства і каханне» Ф. Шылера, «Нелады» І. Пярсонава[ru], «Агні маяка» Л. Карасёва[ru], «Наймічка[uk]» паводле Т. Шаўчэнкі. Сярод акцёраў А. Даніловіч, Г. Лаўроў, Ю. Сурыкаў, Л. Даноўская і інш.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • С. А. Пятровіч. Мазырскі калгасна-саўгасны тэатр // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 3. Карчма — Найгрыш. — 751 с. — 10 000 экз.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]