Партызаны (п’еса)
Партызаны | |
---|---|
Жанр | Драма |
Аўтар | К. Крапіва |
Дырыжор | Кандрат Крапіва |
Акцёры | гл. у тэксце |
Краіна | БССР |
Год | 1937 |
Партызаны — п'еса, К. Крапівы, якая была апублікавана і пастаўлена ў 1937 годзе.
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Існуе думка, што ў аснову сюжэта п'есы леглі падзеі Грамадзянскай вайны з удзелам дукорскіх партызан, якія адбываліся ў наваколлях вёскі Дукоры. Старажылы расказвалі, што ў канцы 30-х Кандрат Кандратавіч прыязджаў у Дукору, чытаў мясцовым жыхарам сваю п'есу[1].
Ролі
[правіць | правіць зыходнік]- Туляга — Сяргей Сцяпанавіч Бульчык
- Маці Дрыля — Кацярына Эдуардаўна Міронава
- Даніла Дрыль — Уладзімір Іосіфавіч Уладамірскі[2]
Пастаноўкі
[правіць | правіць зыходнік]Спектакль БДТ-1 быў паказаны ўдзельнікам Народнага сходу Заходняй Беларусі ў Беластоку (1939). Ён паказваўся таксама на першай Дэкадзе беларускага мастацтва ў Маскве (1940), быў адным з самых рэпертуарных у час Вялікай Айчыннай вайны. П'еса часта ставілася самадзейнымі тэатральнымі калектывамі.
Таксама ставіўся ў Цімкавіцкім народным тэатры.
Водгукі
[правіць | правіць зыходнік]Драма «Партызаны», як зазначае I. Навуменка, «дасканалая па мастацкай форме. Мастацтва, майстэрства тут такой высокай пробы, што яго як быццам не заўважаеш»[3].
Зноскі
- ↑ Вёска любая мая…(недаступная спасылка)
- ↑ ВЛАДОМИРСКИЙ ВЛАДИМИР ИОСИФОВИЧ (руск.)
- ↑ Навуменка І. З прастораў жыцця. — Полымя. — 1976. — С. 179. — (№ 3).