Майсей Цярэнцьевіч Лазнуха

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Майсей Цярэнцьевіч Лазнуха
Дата нараджэння 26 жніўня 1883(1883-08-26)
Месца нараджэння
Дата смерці 17 жніўня 1919(1919-08-17) (35 гадоў)
Месца пахавання
Бітвы/войны

Майсей Цярэнцьевіч Лазнуха (1883—1919) — удзельнік рэвалюцыйнага руху, адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на Беларусі ў гады грамадзянскай вайны і замежнай інтэрвенцыі.

Член Палескага рэўкома, адзін з найбольш актыўных удзельнікаў Палескага паўстання.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 26 жніўня 1883 года ў вёсцы Беражное ў сялянскай сям’і. З 1904 г. служыў матросам Балтыйскім флоце. За ўдзел у кранштацкіх паўстаннях 1905 і 1906 гадоў быў асуджаны, атрымаў 4 гады зняволення і быў змешчаны ў турму г. Вятка. У 1910 годзе вярнуўшыся на радзіму, вёў рэвалюцыйную агітацыю сярод насельніцтва. Рыхтуючыся ад паліцэйскага ўціску, у 1912 годзе выехаў у ЗША, дзе ў 1916 годзе за рэвалюцыйную дзейнасць сярод рабочых арыштаваны і высланы ў Расію, заключаны ў турму ў Мінску, затым высланы ў Екацярынаслаў[заўвага 1]

Вызвалены пасля Лютаўскай рэвалюцыі. Па заданні бальшавікоў накіраваны ў г. Сумы, а ў кастрычніку 1917 года — у Петраград. Удзельнічаў у штурме Зімняга палаца.

У 1917 годзе, пасля захопа ўлады бальшавікамі, вярнуўся на радзіму, абраны старшынёй Столінскага валаснога выканкома. У час акупацыі Століншчыны войскамі кайзераўскай Германіі, затым Польшчы ўзначаліў партызанскую барацьбу супраць захопнікаў.

Схоплены польскімі інтэрвентамі ў жніўні 1919 года. Расстраляны пасля жорсткіх катаванняў разам з яго памочнікам бальшавіком С. П. Тарайдайчыкам.

Пахаваны ў роднай вёсцы, на магіле ў 1966 годзе пастаўлены абеліск.

Ушанаванне[правіць | правіць зыходнік]

Імем М. Ц. Лазнухі названа вуліца ў в. Беражное. У Столінскім краязнаўчым музеі яму прысвечаны адзін з раздзелаў экспазіцыі.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Па іншых звестках (ад родных і блізкіх самога М. Ц. Лазнухі) згодна з якімі ён выехаў не ў ЗША, а ў Паўднёвую Амерыку, удзельнічаў у арганізацыі стачак рабочых у Рыа-дэ-Жанэйра, а дамоў вяртаўся ў 1914 годзе. Пад яго ўплывам група маладых сялян-беражоўцаў уступіла ў канфлікт з арандатарам маёнтка Новаберажное А. А. Пазняком.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Кніга Памяць: Столінскі раён. С.97