Макеле-Мбембе

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Mokele-mbembe ill artlibre jnl.png

Макеле-мбембе (mókɛlɛ ᵐbɛ́ᵐbɛ на мове лінгала, што азначае "той, хто спыняе плыні рэк") — водная істота (паводле іншых звестак, дух), што, як кажуць легенды тубыльцаў, жыве ў азёрах забалочанай вобласці басейна ракі Конга. Паколькі безумоўных доказаў існавання макеле-мбембе ніхто і ніколі не прад'яўляў, стварэнне лічыцца крыптыдам і вывучаецца крыптазаалогіяй. Аднак, у адрозненні ад большасці крыптыдаў, арэал макеле-мбембе настолькі цяжкапраходны, што ягоныя пошукі будуць працягвацца яшчэ доўга. Макеле-мбембе як дух з'яўляецца аб'ектам вывычэння міфалогіі і фальклору.

Звесткі аб гіганцкай пачвары ў балотах Конга паступалі ад пігмеяў здаўна, аднак пік папулярнасці макеле-мбембе прыйшоўся на пачатак ХХ стагоддзя ў сувязі з уздымам цікавасці чалавецтва да дыназаўраў. Тады ўсур'ёз меркавалася, што нашчадкі старажытных рэптылій маглі захавацца ў найбольш глухіх кутках Зямлі. Час абрынуў гэтае меркаванне, і, пачынаючы з другой палове ХХ стагоддзя, пошукамі макеле-мбембе займаюцца ўжо толькі прадстаўнікі псеўданавукі крыптазаалогіі і прыхільнікі крэацыянізму. Вялізныя практычна незаселеныя балотныя абшары басейна Конга пакідаюць спадзеў на сустрэчу з макеле-мбембе на дзесяцігоддзі наперад.[1]

Найбольш верагодным месцам жыхарства называюць возера Тэле на поўначы Рэспублікі Конга. Апісанні ж макеле-мбембе вельмі моцна адрозніваюцца адно ад аднаго: часам пігмеі кажуць, што істота мае вялікае цела з доўгай тонкай шыяй і хвастом, апісанні іншых ствараюць вобраз дужа падобны да слана або насарога. Як правіла, мае шэра-карычневы колер.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • African Pygmies Культура і традыцыі пігмеяў басейна ракі Конга.