Крэацыянізм
Крэацыянізм (ад лац.: Creatio, род. скл. creationis — тварэнне) — навуковая, тэалагічная і светапоглядная канцэпцыя, у рамках якой асноўныя формы арганічнага свету (жыццё), чалавецтва, планета Зямля, а таксама свет у цэлым, разглядаюцца як непасрэдна створаныя Творцам або Богам. Да распаўсюджвання тэорыі эвалюцыі крэацыянізм ў той ці іншай форме быў пануючым пунктам гледжання на паходжанне свету ў тым ліку ў навуковай супольнасці. Сярод іншых яго прытрымліваліся такія навукоўцы, як Ісаак Ньютан, Готфрыд Лейбніц, Блез Паскаль, Карл Ліней, Фрэнсіс Бэкан, Галілеа Галілей, Іаган Кеплер, Роберт Бойль, Герард Меркатар, Джон Рэй, Нільс Стэнсен, Джон Флемстыд, Джон Дальтан[1].
Нягледзячы на гэта сёння вакол крэацыянізму не цішэюць спрэчкі і вялікая частка навуковай супольнасці на Захадзе і постсавецкай прасторы разглядае яго як «псеўданавуковую» канцэпцыю, нібыта канфліктуючую з навуковымі данымі і не адпавядаючую крытэрыям верыфіцыруемасці і прынцыпу Окама, згодна з якім варта аддаваць перавагу тэорыі, якая грунтуецца на меншай колькасці перадумоў. Адносна апошняга прынцыпа крэацыяністы сцвярджаюць, што іх тэорыя наадварот лепш адпавядае прынцыпу Окама у параўнанні з тэорыяй эвалюцыі, бо тэорыю крэацыянізму можна звесці ўсяго толькі да адной перадумовы — існавання Творцы (Бога).
Крэацыянісцкія канцэпцыі вагаюцца ад чыста рэлігійных да навуковых. Такія напрамкі як «навуковы крэацыянізм» і «Разумная задума» (англ.: Intelligent design), сцвярджаюць, што маюць навуковыя асновы. З некаторай аргументацыяй гэтай пазіцыі можна азнаёміцца напрыклад у артыкуле доктара гісторыі і філасофіі навукі (Ph.D.) Кембрыджскага ўніверсітэта Стывена Майера (Stephen C. Meyer)[2].
Класіфікацыя «Разумнай задумы» як крэацыянісцкага руху выклікае спрэчкі, таму што прыхільнікі канцэпцыі адштурхваюцца пры пабудове тэорыі выключна ад навуковых дадзеных, не выкарыстоўваючы Біблію.
Вядомыя сучасныя крэацыяністы ці прыхільнікі Intelligent design
[правіць | правіць зыходнік]- Алістэр Макграт — прафесар Оксфардскага ўніверсітэта.
- Вернэр Гіт
- Джонатан Сарфаці (Jonathan Sarfati) — доктар хіміі Універсітэта каралевы Вікторыі ў Велінгтане. Аўтар шэрагу кніг, сярод якіх «Докінз як ілюзія», «Безгрунтоўнасць тэорыі эвалюцыі» і «Найвялікшая містыфікацыя. Абвяржэнне поглядаў Докінза на эвалюцыю».
- Джон Ленакс (John Carson Lennox) — магістр і доктар Кембрыджскага ўніверсітэта, доктар Оксфардскага ўніверсітэта, магістр біяэтыкі Універсітэта Сурэя і D. Sc. Валійскага універсітэта ў Кардыфе, дзе ён выкладаў матэматыку на працягу 29 гадоў. Сёння выкладае ў Оксфардскім ўніверсітэце і займаецца ў асаблівасці адносінамі навукі і рэлігіі. Аўтар шэрагу кніг.
- Джон Сэнфард (John C. Sanford) — бакалаўр садаводства Мінесоцкага ўніверсітэта, магістр і доктар (Ph.D.) генетыкі Вісконсінскага ўніверсітэта у Мадысане. Пасля выхаду на пенсію ў 1998 годзе працягвае працаваць дацэнтам ў Карнельскам ўніверсітэце. Заслужаны ад’юнкт-прафесар батанікі ў Універсітэце Дзюка. Спецыяліст па геннай інжынерыі. Аўтар больш за 70 навуковых публікацый. Аўтар кнігі Genetic Entropy & the Mystery of the Genome.
- Джон Хартнет (John Hartnett)
- Джэймс Мэйсан (James Mason)
- Дональд Батэн (Donald Batten)
- Дэвід Кетчпул (David Catchpoole)
- Дэвід Берлінскі (David Berlinski) — доктар матэматыкі Прынстанскана ўніверсітэта, аўтар шэрагу кніг.
- Марк Харвуд (Mark Harwood)
- Маркус Рос (Marcus Ross)
- Майкл Біхі (Michael J. Behe) — хімік, доктар біяхіміі універсітэта Пэнсыльванія, прафесар біялогіі на факультэце біялагічных навук Ліхайскага ўніверсітэта ў Бетлехеме, штат Пенсільванія. Аўтар кніг «Darwin’s black Box», «The Edge of Evolution», «Darwin Devolves: The New Science About DNA That Challenges Evolution» і іншых.
- Мэці Лэйсола (Matti Leisola)
- Пітэр Боргер (Pieter Borger)
- Роберт Картэр (Robert Carter)
- Стывен Маер (Stephen C. Meyer) — доктар філасофіі (Ph.D.) Кембрыджскага ўніверсітэта. Аўтар кніг «Signature in the cell», «Darwin’s Doubt» і іншых.
- Сцюарт Баргес (Stuart Burgess)
- Тасман Уокер (Tasman Walker)
- Уільям Дэмбскі (William Dembski) — вядомы матэматык, бакалаўр псіхалогіі, магістр статыстыкі, магістр тэалогіі, доктар матэматыкі, доктар філасофіі, да 1991 год супрацоўнік нацыянальнай навуковай асацыяцыі (National Science Foundation), спецыяліст па гісторыі і філасофіі навукі. Аўтар шэрагу кніг.
- Хорас Скіпер (Horace Skipper)
- Эміль Сільвестру (Emil Silvestru)
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 531—532. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Разумная задума (Intelligent Design)
- Discovery Institute (англ.)
- Discovery Institute Press (англ.)
- Младазямельны крэацыянізм (антыэвалюцыйны)
- Creation Ministries International (англ.)
- Visit Creation (англ.)
- Тэістычная эвалюцыя (эвалюцыйны крэацыянізм)
- Пій XII Энцыкліка Humani Generis (англ.)