Рэспубліка Конга

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Рэспубліка Конга
République du Congo (фр.) 
Flag of the Republic of the Congo.svg Герб Рэспублікі Конга
Сцяг Рэспублікі Конга Герб Рэспублікі Конга
Location Republic of the Congo AU Africa.svg
Дэвіз: «Unité, Travail, Progrès»
Гімн: «La Congolaise»
Дата незалежнасці 15 жніўня 1960 (ад Францыі)
Афіцыйныя мовы французская (кітуба — нацыянальная, лінгала — нацыянальная)
Сталіца Бразавіль
Найбуйнейшы горад Бразавіль
Форма кіравання Рэспубліка
Прэзідэнт Дэні Сасу-Нгесо
Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні
64-я ў свеце
342 000 км²
3.3
Насельніцтва
• Ацэнка (2005)
Шчыльнасць

3 999 000 чал. (125-я)
12 чал./км²
ВУП
  • Разам (2005)
  • На душу насельніцтва

$4,585  (154-ы)
$1369
Валюта Франк КФА
Інтэрнэт-дамен .cg
Тэлефонны код +242
Часавыя паясы +1

Конга, Рэспубліка Конга (фр.: République du Congo) — дзяржава ў Цэнтральнай Афрыцы, на поўнач і поўдзень ад экватара. Выцягнута з поўначы на поўдзень уздоўж берагоў рэк Конга і Убангі. Мяжуе на поўначы з Камерунам, Цэнтральна-Афрыканскай Рэспублікай, на ўсходзе і поўдні з Дэмакратычнай Рэспублікай Конга, на поўдні з Анголай (паўанклаў Кабінда), на захадзе з Габонам, на паўднёвым захадзе абмываецца Атлантычным акіянам. Плошча 342 тыс.км². Насельніцтва — 2,7 млн.чалавек. Дзяржаўная мова — французская. Сталіца — Бразавіль.

Дзяржаўны лад[правіць | правіць зыходнік]

Дэманстрацыя каля парламента ў Бразавілі

Рэспубліка Конга — рэспубліка. Дзейнічае канстытуцыя, зацверджаная на рэферэндуме ў 1992 годзе. Кіраўнік дзяржавы — прэзідэнт, выбіраецца насельніцтвам на 5 гадоў. Заканадаўчая ўлада належыць двухпалатнаму парламенту (Палата прадстаўнікоў і Сенат), які выбіраецца насельніцтвам на 5 гадоў. Выканаўчую ўладу ажыццяўляе ўрад на чале з прэм'ер-міністрам, прызначаным прэзідэнтам ад партыі, што атрымала большасць галасоў на парламенцкіх выбарах.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

У рэльефе дамінуюць плато і невысокія (да 1040 м) горы на поўдні, плоскія алювіяльныя раўніны на поўначы. Карысныя выкапні: нафта, прыродны газ, калійная соль, свінцовыя, цынкавыя, медныя руды, невялікія радовішчы фасфарытаў, золата, алмазаў, жалезных, алавяных і вальфрамавых руд. Клімат гарачы, на поўначы экватарыяльны, пастаянна вільготны з 2 максімумамі ападкаў (сакавік-май, верасень-лістапад), на поўдні субэкватарыяльны з сухім сезонам (чэрвень-верасень). Сярэдняя тэмпература самага цёплага месяца (красавік, радзей сакавік) 24-27 °C, самага халоднага (ліпень, радзей жнівень) 20-25 °C. Ападкаў 1500—2000 мм за год, на крайнім поўдні 1200—1300 мм.

Рачная сетка густая і мнагаводная. Рака Конга і яе галоўныя правыя прытокі Убангі, Санга, Ліквала, Аліма суднаходныя; на поўдні басейн ракі Куілу. Значныя запасы гідраэнергіі. Возера Малеба. У расліннасці пераважаюць экватарыяльныя і лістападна-вечназялёныя субэкватарыяльныя лясы (каля 50% тэрыторыі). Пераважна на поўдні - другасныя высокатраўныя саванны (каля 40% тэрыторыі). Жывёльны свет: малпы, леапарды, пантэры, на поўначы афрыканскія сланы, у рэках бегемоты і кракадзілы. Нацыянальны парк Адзала, некалькі рэзерватаў.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Настаўніца са школьнікамі

Амаль усё насельніцтва належыць да моўнай групы банту. На поўдні жывуць народы падгрупы конга (баконга, басунды, бакуньі, бавілі, баёмбэ і іншыя; каля 50 % насельніцтва краіны). У сярэдняй частцы народ тэке (17 %) і блізкія да яго народы. На поўначы найбольш шматлікі народ мбошы (12 %). У трапічных лясах плямёны пігмеяў. У гарадах невялікія групы еўрапейцаў, пераважна французы. Сярод вернікаў пераважаюць хрысціяне (50 %, пераважна каталікі) і прыхільнікі мясцовых культаў (48 %). Сярэдні прырост 2,8 %. Сярэдняя шчыльнасць насельніцтва каля 8 чал./км². У гарадах 59 % насельніцтва (1997) Найбуйнейшыя гарады: Бразавіль, Пуэнт-Нуар. У сельскай гаспадарцы занята 49 % працаздольнага насельніцтва, у прамысловасці — 15 %, у сферы абслугоўвання — 36 %.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Паравоз на вакзале Бразавіля (1932)

Найбольш старажытным насельніцтвам на тэрыторыі Рэспублікі Конга былі плямёны пігмеяў. У пачатку нашай эры тут пасяліліся плямёны банту, якія займаліся земляробствам і рамёствамі. Пазней на тэрыторыі краіны існавала Каралеўства Конга. Першыя еўрапейцы з'явіліся ў 1482 годзе, пазней тэрыторыя Рэспублікі Конга стала адным з галоўных раёнаў гандлю рабамі. У 1880 годзе кіраўнік французскага пратэктарату П.дэ Браза прапанаваў правадыру народнасці батэке дагавор аб французскім пратэктараце, заснаваў умацаваны пост Нкуна (цяпер горад Бразавіль). Берлінская канферэнцыя 1884-85 гадоў вызначыла межы французскіх уладанняў у басейне ракі Конга і была створана калонія Французскае Конга (у 1903 годзе перайменавана ў Сярэдняе Конга). З 1910 года ў складзе федэрацыі Французская Экватарыяльная Афрыка. У жніўні 1940 года Конга адна з першых калоній падтрымала рух «Свабодная Францыя». З 1946 года — заморская тэрыторыя Францыі, з 28 лістапада 1958 года — аўтаномная рэспубліка ў складзе Французскай супольнасці. 15 жніўня 1960 года абвешчана незалежнасць. Першым яе прэзідэнтам у снежні 1959 года выбраны кіраўнік Дэмакратычнага саюза абароны афрыканскіх інтарэсаў Фюльбер Юлу, які аб'яднаў пераважна прадстаўнікоў народа баконга. Карупцыя, цяжкае эканамічнае становішча сталі прычынай масавых пратэстаў у 1963 годзе, пад націскам якіх Юлу падаў у адстаўку. Прэзідэнтам стаў Альфонс Масамба-Дэба, пад кіраўніцтвам якога быў створаны Нацыянальны Рэвалюцыйны рух (НРР з 1974 года адзіная легальная партыя краіны). У 1966 годзе абвешчаны курс на пабудову сацыялістычнага грамадства. Намаганні Масамба-Дэба ўсталяваць рэжым асабістай улады прывялі да выступлення арміі ў ліпені-жніўні 1968 года, у выніку чаго ўлада перайшла да Нацыянальнага савета рэвалюцыі на чале з Марыянам Нгуабі (з 1969 года прэзідэнт). У снежні 1969 года адбыўся 1-ы з'езд Кангалезскай партыі працы (КПП, пераемніца НРР), а краіна перайменавана ў Народную Рэспубліку Конга. Усталяваны цесныя сувязі з СССР і іншымі сацыялістычнымі краінамі. Пасля забойства Нгуабі ў 1977 годзе прыпынена дзейнасць канстытуцыі, створана ваенны камітэт КПП на чале з Жаакімам Іомбі-Апанга. У красавіку 1979 года прынятая новая канстытуцыя, прэзідэнтам выбраны Д.Сасу-Нгесо, які захаваў сувязі з сацыялістычнымі краінамі і палепшыў адносіны з краінамі Захаду, што паспрыяла хуткаму эканамічнаму росту. З сярэдзіны 1980-х гадоў эканамічныя цяжкасці паглыбіліся. Пачалася паступовая ліберызацыя ўнутранай палітыкі. У 1990 годзе КПП адышла ад марксісцкай ідэалогіі і прыняла сацыял-дэмакратычную праграму, у студзені 1991 годзе ўведзена шматпартыйнасць. На першых шматпартыйных выбарах у Нацыянальную Асамблею ў маі 1992 года перамог Панафрыканскі саюз за сацыялістычную дэмакратыю, кіраўнік якога Паскаль Лісуба ў жніўні 1992 года выбраны прэзідэнтам Рэспублікі Конга. Адначасова Сасу-Нгесо захаваў узброеныя атрады, спроба раззброіць якія прывяла да грамадзянскай вайны ў маі-жніўні 1997 года. Пры падтрымцы Анголы прэзідэнтам зноў стаў Сасу-Нгесо. Рэспубліка Конга — член ААН (з 1960), Арганізацыі афрыканскага саюза.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]