Максімавіцкі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Максімавіцкі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Клічаўскі раён
Адміністрацыйны цэнтр Новыя Максімавічы
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 21 кастрычніка 1960

Максі́мавіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Клічаўскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — вёска Новыя Максімавічы.

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Новамаксімавіцкі (Максімавіцкі) сельсавет у складзе Клічаўскага раёна Бабруйскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Клічаўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Магілёўскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Магілёўскай вобласці. 21 кастрычніка 1960 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Каўбчанскага сельсавета[1].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 21 кастрычніка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 31.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.