Каўбчанскі сельсавет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Каўбчанскі сельсавет
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Уваходзіць у Клічаўскі раён
Уключае 23 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Коўбча
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2009) 1 064
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 6
Афіцыйны сайт

Каўбча́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Клічаўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Коўбча.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Клічаўскага раёна Бабруйскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Клічаўскім раёне БССР. 14 жніўня 1937 года ўзбуйнены за кошт далучэння часткі скасаванага Наталаўскага нацыянальнага польскага сельсавета. З 20 лютага 1938 года ў складзе Магілёўскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Магілёўскай вобласці. 21 кастрычніка 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Максімавіцкага сельсавета[1]. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Кіраўскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — у складзе адноўленага Клічаўскага раёна. 20 верасня 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Акцябрскага сельсавета (8 населеных пунктаў: аграгарадок Стары Востраў, вёскі Акцябрск, Закоркі 1, Закоркі 2, Масніцкае, Масное, Мілажань і Новы Востраў)[2].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1064 чалавекі[3], з іх 96,7 % — беларусы, 2,8 % — рускія[4].

Склад[правіць | правіць зыходнік]

У склад сельсавета ўваходзяць 23 населеныя пункты:

Назва Статус
Акцябрск вёска
Вяленік вёска
Ганаратаў вёска
Закоркі 1 вёска
Закоркі 2 вёска
Закуцкі Дварок вёска
Закуцце вёска
Каўбчанская Слабодка вёска
Коўбча аграгарадок
Красны Лес вёска
Куцін вёска
Ліпніца вёска
Масніцкае вёска
Масное вёска
Мілажань вёска
Новы Востраў вёска
Новыя Максімавічы аграгарадок
Новыя Набаркі вёска
Палам вёска
Рэпішча вёска
Стары Востраў аграгарадок
Старыя Максімавічы вёска
Старыя Набаркі вёска

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.