Максімільян Абрэмбскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Максімільян Абрэмбскі
 
Нараджэнне: 12 кастрычніка 1853(1853-10-12)
Смерць: 2 мая 1915(1915-05-02) (61 год)
Пахаванне:
Бацька: Людамір Абрэмбскі

Максімільян Абрэмбскі (12 кастрычніка 1853 — 2 мая 1915, Гродна) — шляхціч, гродзенскі чыноўнік, дабрачынец, публіцыст.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сын удзельніка паўстання 1863 года Людаміра Абрэмбскага. Пасля ссылкі бацькі карміў сям'ю, працаваў перапісчыкам папер. З 1874 г. памочнік рэвізора Гродзенскай кантрольнай палаты. Пісаў карэспандэнцыі ў газету «Край» пад псеўданімамі Ілот і Форвард.

Прататып героя аповесці Э. Ажэшка «З. Лавіч і яго калегі». Ажаніўся з Марыяй Сямашка, лекаркай Э. Ажэшкі (1889). Пастаянна пасылаўся па службе ў іншыя гарады (Саратаў, Перм, Вільню). Быў сябрам Э. Ажэшка, пабудаваў дом у Гродне (цяпер па вул. Ажэшка № 19). Памёр і пахаваны ў Гродне.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Rozmus J., Gordziejw J. Cmentarz Farny w Grodnie. -- Kraków, 1999. -- S. 105.