Максім Ігаравіч Імярэкаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Максім Імярэкаў
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Максім Ігаравіч Імярэкаў
Нарадзіўся 23 студзеня 1991(1991-01-23)[1] (28 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Украіны Украіна
Рост 187 см
Вага 78 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Украіны Дзясна (Чарнігаў)
Нумар 32
Кар’ера
Маладзёжныя клубы
2005 — 2008 Сцяг Украіны Шахцёр (Данецк)
Клубная кар’ера*
2008 — 2011 Сцяг Украіны Шахцёр (Данецк) 0 (0)
2008 — 2010   Сцяг Украіны Шахцёр-3 (Данецк) 13 (1)
2011 — 2013 Сцяг Украіны Металург (Запарожжа) 10 (0)
2011 — 2012   Сцяг Украіны Металург-2 (Запарожжа) 9 (0)
2013 Сцяг Беларусі Белшына (Бабруйск) 0 (0)
2014 — 2016 Сцяг Украіны Александрыя 33 (2)
2016 — 2017 Сцяг Беларусі Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 26 (2)
2017 — 2018 Сцяг Кіпра Эрміс (Арадыпу) 26 (2)
2018 — Сцяг Украіны Дзясна (Чарнігаў) 0 (0)
Нацыянальная зборная**
2008 — 2009 Сцяг Украіны Украіна (да 17) 4 (0)
2008 — 2010 Сцяг Украіны Украіна (да 19) 10 (1)
2010 Сцяг Украіны Украіна (да 21) 4 (0)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 20 верасня 2018.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 25 ліпеня 2017.

Максім Імярэкаў (нар. 23 студзеня 1991, Данецк, УССР) — украінскі футбаліст, абаронца клуба «Дзясна» (Чарнігаў).

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец клубнай школы данецкага «Шахцёра», аднак за асноўную каманду не згуляў ніводнага матчу, выступаў толькі за моладзевую каманду і фарм-клуб «Шахцёр-3». З лета 2011 года па вясну 2013 года быў іграком запарожскага «Металурга».

У жніўні 2013 года стаў іграком беларускага клуба «Белшына», аднак ужо праз тыдзень па сямейных абставінах пакінуў каманду, не правёўшы ніводнага матчу[2]. З 2014 па 2016 год выступаў за «Александрыю», з якой атрымаў перамогу ва ўкраінскай Першай лізе.

У ліпені 2016 года зноў апынуўся ў Беларусі, падпісаўшы кантракт з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ»[3]. У складзе жодзінцаў стаў асноўным цэнтральным абаронцам. У ліпені 2017 года ў сувязі з заканчэннем тэрміну дзеяння кантракта пакінуў клуб[4].

У жніўні 2017 года стаў іграком кіпрскага «Эрміса»[5].

19 верасня 2018 года перайшоў у чарнігаўскую «Дзясну»[6].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]