Максім Дзмітрыевіч Макараў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Максім Дзмітрыевіч Макараў
Дата нараджэння 31 снежня 1976(1976-12-31) (47 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык, краязнавец, архівіст
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук (2006)
Альма-матар

Максім Дзмітрыевіч Макараў (нар. 31 снежня 1976, Віцебск) — беларускі гісторык, краязнавец, архівіст. Спецыяліст па гісторыі гарадскога самакіравання ў Беларускім Падзвінні ў XIV—XVIII стагоддзях. Кандыдат гістарычных навук (2006)[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 31 снежня 1976 года ў Віцебску[1].

Скончыў у 1998 годзе гістарычны факультэт БДУ, пасля аспірантуру Універсітэта імя Мікалая Каперніка (Польшча, Торунь). У 2006 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Ад пасада да Магдэбургіі. Юрыдычнае становішча мест Беларускага Падзвіння ў XIV—XVI ст.» (Торунь)[1].

Старшы навуковы супрацоўнік Навукова-тэхналагічнага парку БНТУ «Палітэхнік». Намеснік дырэктара па навуковай рабоце Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі[1].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя інтарэсы: гісторыя гарадскога права і самакіравання, афармленне мяшчанства як саслоўя ў Беларускім Падзвінні, арганізацыя і функцыянаванне магістрата Полацка ў канцы XVI — XVIII стагоддзях і яго дакументальная спадчына (магістрацкія кнігі) другой паловы XVII — XVIII стагоддзяў[1].

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Месцкія ўлады Полацка (1580—1772 гг.): арганізацыя, персанальны склад. Смаленск, 2014.
  • Ад пасада да магдэбургіі: прававое становішча насельніцтва местаў Беларускага Падзвіння ў XIV — першай палове XVII ст. Мінск, 2008.
Удзел у калектыўных працах
  • Księga magistratu miasta Połocka z 1676 roku. Toruń, 2020 (Monumenta Magni Ducatus Lithuaniae).
  • Кніга магістрата места Полацка, 1727 г. Смаленск, 2014.
  • Кніга магістрата места Полацка 1727 г. = Księga magistratu miasta Połocka, 1727 r. Вільня, Беласток, 2012.
  • Віцебскі раён: краязнаўчыя нарысы. Мінск, 2008.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]