Максім Андрэевіч Дробыш

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Максім Дробыш)
Футбол
Максім Дробыш
Поўнае імя Максім Андрэевіч Дробыш
Нарадзіўся 30 студзеня 2001(2001-01-30)[1] (23 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Віцебск
Нумар 13
Клубная кар’ера[* 1]
2018— Беларусь Віцебск 27 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2021 Беларусь Беларусь (да 21) 2 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 21 чэрвеня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 1 красавіка 2021

Максім Дробыш (нар. 30 студзеня 2001, Віцебск) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Віцебск».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец клуба «Віцебск», з 2018 года пачаў выступаць за дубль. У 2019 годзе стаў прыцягвацца да асноўнай каманды. Дэбютаваў за «Віцебск» 26 чэрвеня 2019 года ў матчы Кубка Беларусі супраць «Слоніма-2017» (3:1), выйшаўшы на замену ў другім тайме. У Вышэйшай лізе ўпершыню згуляў 1 снежня 2019 года ў матчы апошняга тура супраць мазырскай «Славіі» (0:2), калі выйшаў на замену ў канцы сустрэчы. У 2020—2022 гадах працягваў выступаць за дубль, аднак стаў часцей прыцягвацца да асноўнай каманды, дзе звычайна выхадзіў на замену або заставаўся на лаўцы запасных.

У 2023 годзе застаўся ў камандзе пасля таго, як яна выбыла ў Першую лігу. У чэрвені 2023 года падоўжыў кантракт з віцебскім клубам[2].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У кастрычніку 2017 года быў у складзе юнацкай зборнай Беларусі (да 17 гадоў) на кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы, аднак на полі не з’яўляўся.

26 сакавіка 2021 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, калі выйшаў на замену ў другім тайме таварыскага матча супраць Арменіі (2:1).

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2018 дубль Віцебск Беларусь 14 0
2019 Д1 Віцебск Беларусь 1 0
2020 Д1 Віцебск Беларусь 3 0
2021 Д1 Віцебск Беларусь 7 0
2022 Д1 Віцебск Беларусь 7 0

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. https://www.pressball.by/footballstat/maksim_drobysh/
  2. Максим Дробыш продлил контракт с "Витебском" (руск.). football.by (14 чэрвеня 2023). Праверана 21 чэрвеня 2023.