Максім Трыфанавіч Гарбаценкаў
Выгляд
Максім Трыфанавіч Гарбаценкаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 6 ліпеня 1915 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 сакавіка 1981 (65 гадоў) |
Камандаваў | камандзір атрада, камісар атрада, брыгады |
Максім Трыфанавіч Гарбаценкаў (6 ліпеня 1915, в. Вялікія Хутары , Хіславіцкі раён, Смаленская вобласць — 13 сакавіка 1981) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Віцебскай і Вілейскай абласцей ў гады Вялікай Айчыннай вайны[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]З 1933 годзе на савецкай працы. У партызанах з лютага 1942 года: камандзір дыверсійнага атрада, у лютым — маі 1943 г. камісар, у маі 1943 — ліпені 1944 года камандзір Беларускай дыверсійнай партызанскай брыгады імя У. І. Леніна, адначасова член, з сакавіка 1944 г. сакратар Докшыцкага падпольнага РК КП(б)Б[1].
Скончыў Рэспубліканскую партыйную школу пры ЦК КПБ у 1955 годзе, Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС у 1958 годзе[1].
У 1944—1977 гг. на партыйнай і савецкай працы[1].