Макс Барскіх
Макс Барскіх | |
---|---|
укр.: Макс Барських | |
![]() | |
Асноўная інфармацыя | |
Поўнае імя | Мікалай Мікалаевіч Бортнік |
Дата нараджэння | 8 сакавіка 1990 (34 гады) |
Месца нараджэння | |
Краіна |
![]() |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі |
спявак, кампазітар, аўтар песень |
Пеўчы голас | лірычны барытон |
Інструменты | вакал |
Жанры | электра-поп, поп |
Супрацоўніцтва | Алан Бадоеў |
Узнагароды | |
maxbarskih.com | |
![]() |
Макс Барскіх (сапраўднае імя — Мікалай Мікалаевіч Бортнік; нар. 8 сакавіка 1990, Херсон, Украінская ССР) — украінскі спявак і кампазітар, аўтар песень.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Мікалай Мікалаевіч Бортнік нарадзіўся 8 сакавіка 1990 года ў Херсоне. У Херсоне скончыў ХТЛМ (Херсонскі Таўрычны ліцэй мастацтваў) па спецыяльнасці мастак. Пазней пераехаў у Кіеў.
«1: Max Barskih»
[правіць | правіць зыходнік]У 2008 годзе праходзіць кастынг на праект «Фабрыка зорак-2», прадзюсарам якой з'яўляецца Наталля Магілёўская. На кастынгу Макс выконвае каверы на песні Ар Кэлі «I believe I can fly» і Брытні Спірс «Everybody». На праекце выконвае наступныя песні «Потанцуй со мной» (ft. Цімаці), «Я не забуду тебя никогда» (ft. Маша Фокіна & Улад Дарвін), «За что» (ft. Лабада), «Так не бывает» (ft. М. Савін & Іраклі), «Аномалия», «Стереодень» (ft. Улад Дарвін), «DVD» (ft. Наталля Магілёўская), «Ты хотела» (ft. Віталь Казлоўскі), «Незнакомка», «Баритон» (ft. Г Піскарова). Пакідае праект па ўласным жаданні.
«По Фрейду»
[правіць | правіць зыходнік]8 сакавіка 2013 года на YouTube-канале ELLO быў анансаваны сінгл «По Фрейду», а яго прэм'ера адбылася 15 сакавіка. Кліп на гэтую песню выйшаў 25 мая.
Прэм'ера сінгла «Hero_in» адбылася 14 ліпеня на YouTube-канале ELLO.
14 лютага 2014 года выйшла лічбавая версія альбома «По Фрейду»[1]. Таксама ў гэты дзень на радыёстанцыі «Люкс ФМ» адбылася прэм'ера альбома, кожны гадзіну, пачынаючы з сямі раніцы, на хвалях радыёстанцыі гучала па аднаму трэку з трэцяга студыйнага альбома выканаўцы.
Акрамя альбома, 14 лютага выйшаў кліп на сінгл «Отпусти».
У сакавіку на прэміі «Юна» Макс выканаў украінскамоўную песню «Калыханка».
26 апреля адбылася прэм'ера відэа на сінгл «Всё серьёзно». Песня «Всё серьёзно» з'яўляецца самай першай у альбоме «По Фрейду»: спявак напісаў яе ва ўзросце 17 гадоў.
9 мая на канцэрце «Перамога. Адна на ўсіх» быў выкананы кавер на песню «Письмо отца».
21 мая быў анансаваны сінгл «Здесь и сейчас» (англамоўная версія «Freedom to live»).
4 кастрычніка ў праграме «Месца сустрэчы» на тэлеканале «Интер» быў выкананы кавер на песню «Чорнобривці».
11 кастрычніка на канцэрце тэлеканала «Интер» Макс выканаў кавер на песню Жэні Белавусава «Девчонка-девчоночка».
Дыскаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Песні іншым артыстам
[правіць | правіць зыходнік]Выканаўца | Назва |
---|---|
Ані Лорак | «Удержи моё сердце» |
Ціна Караль | «Любила» |
ILONA (Ілона Зазуля) |
«Suka» / «Super» |
«Клетка» | |
Крысціна Межынская | «Ночь» |
Крысціна Арбакайтэ | «Ты мой» |
Міша Раманава | «Невесомая» |
Наталля Магілёўская | «Всё хорошо» |
Таццяна Котава | «Я буду сильней» |
«Танцуй» | |
«Разлюбила» | |
«Счастье» | |
Tayanna | «I Love You» |
Спіс узнагарод і дасягненняў
[правіць | правіць зыходнік]У 2011 годзе выступіў на Паклоннай гары ў Маскве на «EUROPA PLUS LIVE», дзе яго назвалі адкрыццём опэн-эйра.
У 2011 годзе быў прызнаны «Спеваком года» на цырымоніі ўручэння штогадовай прэміі «Крыштальны мікрафон».
У 2011 годзе атрымаў у Рызе прэміі «OE Video Music Awards 2011» ў трох намінацыях — «Найлепшая песня года», «Відэа» і «Найлепшае мужчынскае шоу».
У 2011 годзе атрымаў прэмію «Залаты грамафон» (Украіна) за песню «Агония».
У 2012 годзе перамог у намінацыі «Прарыў года» на «Прэміі Муз-ТВ».
У 2013 годзе атрымаў прэмію «Песня года» за песню «Небо».
У 2014 годзе атрымаў прэмію «Песня года» за песню «Отпусти».
У 2015 годзе быў прызнаны «Спеваком года» на цырымоніі ўручэння прэміі «M1 Music Awards».
У 2016 годзе атрымаў прэмію «Вышэйшая ліга» за песню «Туманы».
У 2017 годзе прэмія Fashion People Awards «Спявак года».
Зноскі
- ↑ ТИЗЕР! Макс Барских - По Фрейду - YouTube . Праверана 10 сакавіка 2013.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Макс Барскіх ў сацыяльнай сетцы X
Канал Макс Барскіх на YouTube
- Макс Барскіх (англ.) на сайце Myspace
- Макс Барскіх ў сацыяльнай сетцы «Facebook»
- Афіцыйная старонка Макс Барскіх у сацыяльнай сетцы «VK»
- Макс Барскіх на Last.fm
- Нарадзіліся 8 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1990 годзе
- Нарадзіліся ў Херсоне
- Асобы
- Спевакі і спявачкі паводле алфавіта
- Спевакі і спявачкі Украіны
- Спевакі і спявачкі XXI стагоддзя
- Кампазітары паводле алфавіта
- Кампазітары Украіны
- Кампазітары XXI стагоддзя
- Музыканты паводле алфавіта
- Карыстальнікі Twitter
- Карыстальнікі YouTube
- Карыстальнікі Myspace
- Карыстальнікі Facebook
- Артыстычныя псеўданімы