Макс Львовіч Беленькі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Макс Львовіч Беленькі
Дата нараджэння 10 красавіка 1911(1911-04-10) ці 1911[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 25 снежня 1965(1965-12-25) ці 1965[1]
Месца смерці
Род дзейнасці фармаколаг, перакладчык
Навуковая сфера фармакалогія[2] і пераклад[2]
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук
Навуковае званне
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Q62713489?
Узнагароды

Макс Львовіч Беленькі (10 красавіка 1911, Лепель — 25 снежня 1965, Рыга) — фармаколаг, выкладчык. Доктар медыцынскіх навук, член-карэспандэнт Акадэміі медыцынскіх навук СССР. Быў членам праўлення Усесаюзнага фармакалагічнага грамадства, членам рэдкалегіі часопіса «Фармакалогія і таксікалогія»; сурэдактарам рэдакцыі аддзела «Фармакалогія» 2-га выдання БМЭ.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1933 годзе закончыў фармакалагічны факультэт 2-га Ленінградскага медыцынскага інстытута. Пасля вучобы працаваў участковым урачом у Сібіры.

У 1935 годзе вярнуўся ў Ленінград і стаў аспірантам на кафедры фармакалогіі медінстытута. У 1939 годзе выдатна абараніў кандыдацкую дысертацыю.

У гады Вялікай Айчыннай вайны — армейскі таксіколаг.

Пасля вайны зноў вярнуўся на кафедру фармакалогіі 2-га Ленінградскага медыцынскага інстытута, у якасці дацэнта працягваў выкладчыцкую работу.

З 1952 года — загадчык кафедры фармакалогіі Рыжскага медыцынскага інстытута.

Удзельнічаў у міжнародных канферэнцыях у Чэхіі, Швецыі, Японіі.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар шматлікіх навуковых работ па прымяненні матэматычных метадаў у фармакалогіі.

Разам з прафесарам С. В. Анічкавым выдаў падручнік па фармакалогіі.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • Ордэн Чырвонай Зоркі
  • Ордэн «Знак Пашаны»
  • За вялікі ўклад у даследчую і выкладчыцкую працу, падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў, навуковых кадраў прафесару М. Беленькаму прысвоена ганаровае званне «Заслужаны дзеяч навукі Латвійскай СССР».

Зноскі

  1. а б Czech National Authority Database Праверана 16 мая 2022.
  2. а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беленькі Макс Львовіч // Памяць: Лепельскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: В. Я. Ланікіна [і інш.]; уклад.: В. Я. Ланікіна, А. У. Стэльмах; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : Беларусь, 1999. — С. 568.
  • Януш І. Заслужаны дзеяч навукі / І. Януш // Народнае слова. — 2003. — 15 ліп. — С. 5.