Макс Райнгарт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Макс Райнгарт
ням.: Max Reinhardt
Дата нараджэння 9 верасня 1873(1873-09-09)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 30 кастрычніка 1943(1943-10-30)[3][1][…] (70 гадоў) ці 31 кастрычніка 1943(1943-10-31)[4] (70 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Wilhelm Goldmann[d]
Жонка Helene Thimig[d]
Дзеці Wolfgang Reinhardt[d] і Gottfried Reinhardt[d]
Прафесія кінарэжысёр, акцёр, выкладчык універсітэта, тэатральны акцёр, тэатральны рэжысёр
Тэатр
IMDb ID 0718121
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Макс Ра́йнгарт (ням.: Max Reinhardt, сапр. Гольдман; 9 верасня 1873, г. Бадэн, Аўстрыя30 кастрычніка 1943) — нямецкі рэжысёр, акцёр, тэатральны дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў тэатральную школу пры Венскай кансерваторыі (1894). З 1894 акцёр, у 1905—1933 кіраўнік Нямецкага тэатра ў Берліне (цяпер яго імя). Выканаўца характарных роляў: Акім («Улада цемры» Л. Талстога), Энгстранд («Здані» Г. Ібсена) і інш. У 1901 дэбютаваў як рэжысёр. У створаных ім тэатрах і студыях (Берлін, Вена) эксперыментаваў у галіне формы, новых выразных сродкаў, імкнуўся да ансамблевасці выканання. Ставіў пераважна нямецкую і антычную класіку, У. Шэкспіра, М. Горкага і інш. Сярод лепшых пастановак: «На дне» М. Горкага (пастаўлена пад назвай «Начлежка»), «Сон у летнюю ноч», «Венецыянскі купец», «Гамлет» Шэкспіра, «Цар Эдыл» Сафокла — Г. Гофмансталя. З 1933 у эміграцыі ў Аўстрыі, з 1938 — у ЗША. Заснаваў у Галівудзе тэатр, школу, здымаў фільмы.

Зноскі

  1. а б Max Reinhardt // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Max Reinhardt // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б в Рейнхардт Макс // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Find a Grave — 1996. Праверана 29 жніўня 2019.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]