Малое Мохавае
Выгляд
Малое Мохавае | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Даўжыня | 0,45 км |
Шырыня | 0,3 км |
Плошча | 0,12 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 1,2 км |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Мало́е Мо́хавае — возера ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці, за 20 км на паўночны захад ад гарадскога пасёлка Расоны, за 6 км на паўночны захад ад вёскі Юхавічы, у басейне ракі Нішча.
Плошча паверхні 0,12 км². Даўжыня 0,45 км, найбольшая шырыня 0,3 км. Даўжыня берагавой лініі 1,2 км.
Схілы катлавіны вышынёй да 2 м (на ўсходзе да 7 м), параслі лесам. Берагі забалочаныя, пад лесам і хмызняком.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.