Маломбэ
Маломбэ | |
---|---|
Malombe | |
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 474,43 м |
Даўжыня | 28 км |
Шырыня | 17 км |
Плошча | 314 км² |
Аб’ём | 1 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 84 км |
Найбольшая глыбіня | 5,6 м |
Сярэдняя глыбіня | 3,5 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 3387 км² |
Упадаюць | Шырэ |
Выцякаюць | Шырэ |
Размяшчэнне | |
Краіна | Малаві |
|
|
|
|
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Маломбэ (англ.: Malombe) — прэснаводнае возера на поўдні Малаві. Утвараецца на рацэ Шырэ, дзеліць яе плынь на верхнюю і ніжнюю. Плошча паверхні (2017 г.) — 314 км². Найбольшая глыбіня — каля 5,6 м.
Возера Маломбэ сфарміравалася ў паўднёвай частцы Вялікай рыфтавай даліны ў выніку затаплення натуральнай западзіны ракою Шырэ. Сярэдняя частка адметна крутым схілам дна на захадзе. Паўднёвая частка паніжаецца спадзістым схілам да самага глыбокага месца. Дно пакрыта гразевымі адкладаннямі.
Возера насяляе каля 10 відаў прамысловых рыб. Рыбалоўства вядзецца на працягу ўсяго года. У найбольш спрыяльныя гады вылаў рыбы дасягае 12 тысяч тон. Тым не меней, празмерны лоў прывёў да скарачэння рыбных рэсурсаў. Возера пацярпела ад рэгулявання ўзроўню вады на рацэ Шырэ. Яго ўзровень і плошча паверхні скараціліся.