Малочныя залозы
Jump to navigation
Jump to search

Грудзі жанчыны: 1 — грудная сценка; 2 — грудныя мышцы; 3 — малочная доля; 4 — грудны сасок; 5 — арэола; 6 — малочная пратока; 7 — тлушчавая тканка; 8 — скура
Мало́чныя зало́зы, або мле́чныя зало́зы — парныя скурныя органы млекакормячых жывёл і чалавека.
У асобін жаночага полу ў перыяд лактацыі выдзяляюць малако, у асобін мужчынскага на працягу жыцця застаюцца рудыментарныя і не функцыянуюць. Найбольшы рост і развіццё малочных залоз адбываецца пры палавым выспяванні, цяжарнасці, лактацыі пад уплывам нервовай сістэмы і эндакрынных залоз.
У залежнасці ад віду жывёлы бываюць множныя па ўсёй даўжыні брушной паверхні (свінні), або грудныя (сланы), ці похвенныя (коні), мяняецца іх колькасць (2—20) і здольнасць выдзяляць малако пэўнага якаснага складу.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10: Малайзія — Мугаджары. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10), ISBN 985-11-0035-8.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Малочныя залозы