Малыя Швакшты

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Малыя Швакшты
Каардынаты: 54°59′40,5″ пн. ш. 26°32′46,73″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Вышыня над узроўнем мора 175,4 м
Даўжыня 2,3 км
Шырыня 1,3 км
Плошча 1,91 км²
Даўжыня берагавой лініі 6,75 км
Плошча вадазбору 105 км²
Малыя Швакшты (Беларусь)
Малыя Швакшты
Малыя Швакшты
Малыя Швакшты (Віцебская вобласць)
Малыя Швакшты
Малыя Швакшты

Малыя Швакшты, Малая Швакшта — возера ў Пастаўскім раёне. За 22 км на паўднёвы захад ад г. Паставы, каля в. Папоўцы, у басейне р. Страча (выцякае з возера).

Плошча 1,91 км². Найбольшая глыбіня 3,2 м. Даўжыня 2,3 км, найбольшая шырыня 1,3 км. Даўжыня берагавой лініі 6,75 км. Аб'ём вады 2,86 млн м³. Пл. вадазбору 105 км².

Схілы катлавіны вышынёй 3—4 м, параслі хмызняком. Берагі нізкія, забалочаныя. Дно сапрапелістае, прыбярэжная частка пясчана-галечная. 2 астравы. У летні час вада добра перамешваецца і праграецца. Поўнасцю зарастае (пераважна падводнай расліннасцю).

Упадаюць 3 ручаі. Злучана пратокай з воз. Вялікія Швакшты. Маюцца два астравы.

Зноскі

Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с.