Мальта (стаянка)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку

Мальта — адна з найбольш вядомых познепалеалітычных стаянак Сібіры. Знаходзіцца каля цяперашняга сяла Мальта Усольскага раёна Іркуцкай вобласці Расіі, на рацэ Белай, на захад ад возера Байкал.

Стаянка была адкрыта, калі селянін Савельеў, вырашыўшы паглыбіць у сябе дома склеп, выкапаў з зямлі вялізную костку. Загадчык вясковай чытальні Бертрам выказаў здагадку незвычайнасць дадзенай знаходкі паведаміў пра яе ў Іркуцк. 7 лютага 1928 года супрацоўнік Іркуцкага краязнаўчага музея Міхаіл Міхайлавіч Герасімаў (будучы стваральнік метаду антрапалагічнай рэканструкцыі асобы па чэрапе, «метад Герасімава»), прыбыў у Мальту і летам пачаў раскопкі. Ім была вывучана тэрыторыя плошчай каля 1000 м².

Радыёвугляродная датыроўка стаянкі паказвае, што яна існавала ў пачатку сартанскага зледзянення, прыкладна 14750 гадоў назад (XIII тысячагоддзе да н. э.). Пазнейшыя дадзеныя далі дату каля 24 тысячы гадоў таму. Інвентар блізкі да матэрыялаў стаянак Бурэць (знаходзіцца за 20 км ад Мальты) і Ачынскай, на гэтай падставе вылучаецца мальцінска-бурэцкая культура.

У 2020 годзе на стаянцы Мальта археолагі праводзілі выратавальныя работы, бо па тэрыторыі стаянкі пройдзе дарога, прадугледжаная праектам будаўніцтва абходу горада Усолле-Сібірскае.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]