Малітва ўкраінскага нацыяналіста
У іншым моўным раздзеле ёсць паўнейшы артыкул Молитва українського націоналіста(укр.) |
Малітва ўкраінскага нацыяналіста — патрыятычны тэкст-малітва, напісаны ў канцы 1920-х — пачатку 1930-х годаў адным з лідараў Арганізацыі Украінскіх Нацыяналістаў Осіпам Машчаком і дапоўнены пазней членамі ўкраінскіх нацыяналістычных арганізацый.
Словы асноўнага тэксту былі выпісаны на сцяне турмы крывёю Осіпа Машчака пасля таго, як ён быў заключаны ў турму ў выніку Львоўскага працэсу 1936 года.
Тэкст
[правіць | правіць зыходнік]
На украінскай мове | На беларускай мове |
---|---|
Малітва ўкраінскага нацыяналіста | |
Україно, Свята Мати Героїв, зійди до серця мого, прилинь бурею вітру кавказького, шумом карпатських ручаїв, боїв славного Завойовника Батька Хмеля, тріумфом і гуком гармат Революції, радісним гомоном Софійських Дзвонів. |
Украіна, Святая Маці Герояў, сыйдзі да сэрца майго, прыйдзі бураю ветру Каўкаскага, шумам карпацкіх ручаёў, баёў слаўнага Заваёўніка Бацька Хмэля, трыўмфам і гукам гарматаў Рэвалюцыі, радасным гоманам Сафійскіх Званоў. |
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]«Малітву ўкраінскага нацыяналіста» павінны былі ведаць на памяць усе, хто ўступаў у АУН і яе моладзевую арганізацыю.
Цяпер малітва выкарыстоўваецца на мерапрыемствах, якія праводзяцца членамі ўкраінскіх нацыяналістычных арганізацыяў. Таксама гэтую малітву чытаюць байцы батальёнаў «Азоў», «Сеч» перад адпраўкай на вайну.[1]