Мамука Бахтадзэ
| Мамука Бахтадзэ | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| груз. მამუკა ბახტაძე | |||||||
| | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Dimitri Kumsishvili[d] | ||||||
| Пераемнік | Nikoloz Gagua[d] | ||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Георгій Квірыкашвілі | ||||||
| Пераемнік | Георгій Гахарыя[d] | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
9 чэрвеня 1982[1] (44 гады) |
||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Партыя | |||||||
| Адукацыя | |||||||
| Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук | ||||||
| Аўтограф |
|
||||||
| Сайт | gov.ge/index.php?lang_id… | ||||||
Мамука Бахтадзэ (груз. მამუკა ბახტაძე; нар. 9 чэрвеня 1982, Тбілісі, Грузінская ССР, СССР) — грузінскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, прэм’ер-міністр Грузіі з 20 чэрвеня 2018 года па 5 верасня 2019 года. З 13 лістапада 2017 па 13 чэрвеня 2018 — міністр фінансаў.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Мамука Бахтадзэ нарадзіўся 9 чэрвеня 1982 года ў Тбілісі. Скончыў факультэт мікраэканомікі і менеджменту Тбіліскага дзяржаўнага ўніверсітэта і магістратуру МДУ імя Ламаносава. Доктар тэхнічных навук.
На працягу чатырох гадоў узначальваў ЗАТ «Грузінская чыгунка». З 13 лістапада 2017 года займаў пасаду міністра фінансаў Грузіі. 13 чэрвеня 2018 прэм’ер-міністр Георгій Квірыкашвілі падаў у адстаўку. 14 чэрвеня на пасаду кіраўніка кабінета кіруючая партыя «Грузінская мара» прадставіла кандыдатуру Бахтадзэ. 20 чэрвеня дэпутаты парламента Грузіі на пазачарговым пасяджэнні ў Кутаісі зацвердзілі Бахтадзэ і прадстаўлены ім склад урада. Большасць членаў зацверджанага ўрада складаюць члены ранейшага кабінета міністраў.
Галоўнымі прыярытэтамі на пасадзе старшыні ўрада называў інвестыцыі ў адукацыю, а таксама еўраінтэграцыю, пабудову інавацыйнай эканомікі і мірнае ўрэгуляванне канфліктаў.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Кандыдатам на пасаду прэм’ер-міністра Грузіі названы Мамука Бахтадзэ (руск.)
- Парламент Грузіі зацвердзіў урад краіны на чале з прэм’ер-міністрам Бахтадзэ (руск.)
- ↑ საქართველოს ბიოგრაფიული ლექსიკონი — 2001. Праверана 21 сакавіка 2018.