Перайсці да зместу

Тбіліскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Іванэ Джавахішвілі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тбіліскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Іванэ Джавахішвілі
груз. თბილისის ივანე ჯავახიშვილის სახელობის სახელმწიფო უნივერსიტეტი
Выява лагатыпа
Заснаваны 8 лютага 1918
Рэктар Jaba Samushia[d]
Студэнты 30 000
Краіна
Размяшчэнне
Сайт tsu.ge/en (груз.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Тбіліскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Іванэ Джавахішвілі (груз. თბილისის ივანე ჯავახიშვილის სახელობის სახელმწიფო უნივერსიტეტი), ТДУ — вядучая і найбуйнейшая ВНУ Грузіі, цэнтр навукі і культуры. Заснаваны ў лютым 1918 года.

У 1917 годзе было створана Таварыства для заснавання Тбіліскага ўніверсітэта. Галоўным заснавальнікам лічаць гісторыка Іванэ Джавахішвілі, таксама сярод першых заснавальнікаў усходазнавец Георгій Ахвледыяні, гісторык Шалва Нуцубідзэ, псіхолаг Дзмітрый Узнадзэ, лінгвіст Акакій Шанідзэ.

Першым рэктарам абраны хімік Пётр Мелікішвілі.

Некаторыя час універсітэт называўся імем Сталіна. У 1949—1956 гадах ваенную кафедру універсітэта узначальваў генерал-маёр Павел Абрамідзэ.

Пры рэктары Метрэвелі (з 1991) універсітэт вярнуў аўтаномію, страчаную ў 1926 годзе; у 1992 годзе Метрэвелі абраны супрацоўнікамі рэктарам універсітэта.

У 2006—2010 гадах рэктарам універсітэта быў Георгій Хубуа. 27 снежня 2010 года рэктарам універсітэта стаў Аляксандр Квіташвілі.

Вядомыя выкладчыкі і выпускнікі

[правіць | правіць зыходнік]