Георгій Квірыкашвілі
Георгій Квірыкашвілі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
груз. გიორგი კვირიკაშვილი | |||||||
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Георгій Маргвелашвілі | ||||||
Папярэднік | Іраклій Гарыбашвілі | ||||||
Пераемнік | Мамука Бахтадзэ | ||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Георгій Маргвелашвілі | ||||||
Кіраўнік урада | Іраклій Гарыбашвілі | ||||||
Папярэднік | Тамара Беручашвілі | ||||||
Пераемнік | Міхаіл Джанелідзэ | ||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Міхаіл Саакашвілі Георгій Маргвелашвілі |
||||||
Кіраўнік урада | Бідзіна Іванішвілі Іраклій Гарыбашвілі |
||||||
Папярэднік | Вераніка Кабалія | ||||||
Пераемнік | Дзмітрый Кумсішвілі | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
20 ліпеня 1967[1][2][…] (57 гадоў) |
||||||
Нацыянальнасць | грузін | ||||||
Грамадзянства |
![]() ![]() |
||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Аўтограф |
![]() |
||||||
![]() |
Георгій Джэмалавіч Квірыкашвілі (груз. გიორგი კვირიკაშვილი; нар. 20 ліпеня 1967[1][2][…], Тбілісі) — грузінскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, Прэм’ер-міністр Грузіі (2015—2018).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 20 ліпеня 1967 года ў Тбілісі.
У 1984 годзе скончыў фізіка-матэматычную школу-інтэрнат імя В. Н. Камарова. У 1984—1991 гадах вучыўся ў Тбіліскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце на тэрапеўта. У 1986—1988 гадах прызываўся на абавязковую вайсковую службу ў савецкай арміі. У 1990—1995 гадах праходзіў навучанне ў Тбіліскім дзяржаўным універсітэце імя Івана Джавахішвілі на факультэце эканомікі, па спецыяльнасці — планаванне прамысловасці. У 1997—1998 гадах вучыўся ў Ілінойскім універсітэце, атрымаў ступень магістра навук у галіне фінансаў[3].
У 1993—1996 гадах пачаў фінансавую кар’еру ў «Аб’яднаным Грузінскім Банку». Даслужыўся да намесніка начальніка крэдытнага дэпартамента. У 1996—1997 гадах — віцэ-прэзідэнт «Экспарт-Імпарт Банка».
У 1997—1998 гадах вучыўся ў Ілінойскім універсітэце, атрымаў ступень магістра навук у галіне фінансаў[3].
У 1997—1998 гадах — дырэктар філіяла дэпартамента кіравання «Аб’яднанага Грузінскага Банка».
З 1999 года працаваў у дзяржаўнай канцылярыі намеснікам начальніка фінансавай, грашова-крэдытнай і знешнеэканамічнай службы, пазней — кіраўніком групы развіцця малога і сярэдняга бізнесу агульнай праграмы Урада Грузіі і USAID.
У 1999—2004 гадах — член Парламента Грузіі, намеснік старшыні Камітэта па пытаннях эканамічнай палітыкі. Пасля ружовай рэвалюцыі і прыходу да ўлады Міхаіла Саакашвілі сышоў з дзяржаўнай працы, вярнуўшыся ў бізнес.
У 2004—2006 гадах — кансультант выканаўчай дырэкцыі Першага Камерцыйнага Банка. У 2006—2011 гадах — генеральны дырэктар «Карту Банка».
25 кастрычніка 2012 года прызначаны Міністрам эканомікі і ўстойлівага развіцця ў новым урадзе Грузіі на чале з Бідзінай Іванішвілі.
1 верасня 2015 года прызначаны Міністрам замежных спраў Грузіі.
30 снежня 2015 года стаў Прэм’ер-міністрам Грузіі, пасля таго як Парламент Грузіі на пленарным пасяджэнні зацвердзіў яго кандыдатуру і падтрымаў прапанаваны ім склад урада[3][4]. 13 чэрвеня 2018 года абвясціў аб сваёй адстаўцы, выконваў абавязкі прэм’ера да 20 чэрвеня 2018 года.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Giorgi Kwirikaschwili // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ а б Giorgi Kwirikaschwili // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б в " საქართველოს პრემიერ-მინისტრი
- ↑ Парламент Грузіі зацвердзіў кандыдатуру Георгія Квірыкашвілі ў якасці новага прэм’ер-міністра (англ.)