Манастыры Ахпат і Санаін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Манастыр
Манастыры Ахпат і Санаін
Царква св. Ншан
Царква св. Ншан
41°05′37,38″ пн. ш. 44°42′43,46″ у. д.HGЯO
Краіна Арменія
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль армянская архітэктура
Дата заснавання X стагоддзе

Ахпат і Санаін (арм.: Հաղպատ, арм.: Սանահին) — аб'екты са спісу Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Арменіі і прадстаўляюць сабой два манастырскія комплексы 10-13 стст.., размешчаныя ў некалькіх кіламетрах адзін ад аднаго. Яны з'яўляліся рэлігіёзнымі і гуманітарнымі цэнтрамі свайго часу. Тут займаліся жывапісам і каліграфіяй, выкладалі розныя навукі.

Дэкор будынкаў таксама падобны: звонку маналітныя фасады, знутры — багацце разьбы, барэльефаў і скульптурных упрыгожванняў. Індывідуальны стыль армянскай рэлігіёзнай архітэктуры стварыўся ў выніку змешвання мясцовых традыцый і запазычанай візантыйскай культуры.

У ансамбль Ахпацкага манастыра ўваходзяць галоўны храм з унікальнымі фрэскамі, царква Ншана, вядомая сваёй сістэмай падвойных арак, бібліятэка і сховішча рукапісаў. У 1211 годзе тут было створана «Ахпацкае евангелле», упрыгожанае мноствам мініяцюр.

Самая старажытная царква ў Санаіне — царква Божай маці, 951 г. Побач храм Усіх святых, злучаны з ёю галерэяй Рыгора Магістраса, вядомага вучонага, які тут выкладаў. Непадалёк узвышаецца трох'ярусная званіца 13 ст.

Сцяг ЮНЕСКА Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб'ект № 777
рус.англ.фр.


Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Тысяча чудес света. — СПб: ООО «СЗКЭО», 2007. — 336 с.
  • Monuments database — 2017.