Манастыры Ахпат і Санаін
Манастыр | |
Манастыры Ахпат і Санаін | |
---|---|
| |
41°05′37″ пн. ш. 44°42′43″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Арменія |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктурны стыль | армянская архітэктура |
Дата заснавання | X стагоддзе |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ахпат і Санаін (арм.: Հաղպատ, арм.: Սանահին) — аб'екты са спісу Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Арменіі і прадстаўляюць сабой два манастырскія комплексы 10-13 стст.., размешчаныя ў некалькіх кіламетрах адзін ад аднаго. Яны з'яўляліся рэлігіёзнымі і гуманітарнымі цэнтрамі свайго часу. Тут займаліся жывапісам і каліграфіяй, выкладалі розныя навукі.
Дэкор будынкаў таксама падобны: звонку маналітныя фасады, знутры — багацце разьбы, барэльефаў і скульптурных упрыгожванняў. Індывідуальны стыль армянскай рэлігіёзнай архітэктуры стварыўся ў выніку змешвання мясцовых традыцый і запазычанай візантыйскай культуры.
У ансамбль Ахпацкага манастыра ўваходзяць галоўны храм з унікальнымі фрэскамі, царква Ншана, вядомая сваёй сістэмай падвойных арак, бібліятэка і сховішча рукапісаў. У 1211 годзе тут было створана «Ахпацкае евангелле», упрыгожанае мноствам мініяцюр.
Самая старажытная царква ў Санаіне — царква Божай маці, 951 г. Побач храм Усіх святых, злучаны з ёю галерэяй Рыгора Магістраса, вядомага вучонага, які тут выкладаў. Непадалёк узвышаецца трох'ярусная званіца 13 ст.
Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 777 рус. • англ. • фр. |
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Тысяча чудес света. — СПб: ООО «СЗКЭО», 2007. — 336 с.