Перайсці да зместу

Мангусты

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мангусты

Herpestes javanicus
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Herpestes Illiger, 1811

Сінонімы
  • Calogale Gray, 1865
  • Calictis Gray, 1865
  • Herpertes Illiger, 1811
  • Ichneumon Frisch, 1775
  • Mangusta Horsfield, 1822
  • Mesobema Hodgson, 1841
  • Onychogale Gray, 1865
  • Taeniogale Gray, 1865
  • Urva Hodgson, 1837
  • Xenogale Allen, 1919

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  180612
NCBI  9699
EOL  35924
FW  41005

Мангусты (Herpestes) — род млекакормячых з сямейства мангуставых (Herpestidae).

Даўжыня цела да 65 см, хваста да 51 см, маса да 3,2 кг. Тулава падоўжанае, канечнасці кароткія, хмыза вострая. Поўсць кароткая, грубаватая. Афарбоўка бурая розных адценняў. часам са светлымі плямамі.

Пашыраны ў Паўночна-Заходняй Еўропе, Малой, Пярэдняй і Паўднёвай Азіі, Афрыцы. Акліматызаваны ў Вест-Індыі, на Гавайскіх астравах і Фіджы.

Жывуць у розных умовах. Трымаюцца паасобна, часам групамі. Найбольш вядомы прадстаўнік роду мангуст егіпецкі — іхнеўмон.

Лёгка прыручаюцца.

Асаблівасці біялогіі

[правіць | правіць зыходнік]

Драпежнікі, кормяцца дробнымі жывёламі, пераважна грызунамі і змеямі, у т.л. ядавітымі. Імунітэту да змяінага яду не маюць, спраўляюцца з імі дзякуючы імгненнай рэакцыі.

яжарнасць каля 60 дзён. Нараджаюць 2-4 дзіцяняці.