Мандорла

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праабражэнне Гасподняе (мазаічная ікона, каля 1200 года, Луўр)

Мандорла[1] (ад італ.: mandorla «міндаліна») — у хрысціянскім мастацтве адмысловая форма німбу  (руск.), ззянне авальнай формы, выцягнутае ў вертыкальным кірунку, усярэдзіне якога змяшчаецца выява Хрыста ці Маці Божай (радзей святых).

Большасць навукоўцаў бачыць вытокі мандорлы у мастацтве Старажытнага Рыма і Палесціны[2]. Паводле адной з версій, у хрысціянскую іканаграфію вобраз трапіў з будыйскага мастацтва праз Персію і Арменію[3]. Старажытныя выявы Мандорлы ў базіліцы Санта-Марыя-Маджорэ і манастыры Латому  (руск.) датуюцца V стагоддзем н. э.

Выява Хрыста ў мандорле асабліва ўласціва іканаграфіі Праабражэння Гасподняга і Другога Прышэсця; мандорла перадае тут ззянне славы Гасподняй. Гэта ж значэнне праслаўлення мае мандорла і ў іканаграфіі Успення Божай Маці  (руск.). Пачынаючы з канца XII стагоддзя мандорла стала выкарыстоўвацца ў іканаграфіі Уваскрасення Хрыстова. Падрабязнае багаслоўскае тлумачэнне «фаворскае святло  (руск.)» атрымаў у коле ісіхастаў.



Мандорла можа мець як выцягнутую, авальную форму, так і форму круга. Колер мандорлы, паколькі сімвалізуе ззянне, складаецца з кольцаў, размешчаных у парадку высвятлення — або да цэнтру, альбо да краёў. Сама мандорла часта бывае намаляваная працятай тонкімі залатымі прамянямі, альбо гэтыя прамяні таксама могуць быць напісаны белай фарбай. Колер мандорлы звычайна сіне-блакітны ці чырвоны, часам яна пазалочваецца. На іконе прападобнага Андрэя Рублёва «Праабражэнне Гасподняе» са святочнага чыну іканастасу мандорла намаляваная блакітна-чорным колерам.

Зноскі

  1. Іншыя назвы — Vesica piscis (рыбін пузыр) або іхціс  (руск.).
  2. The Oxford Dictionary of Byzantium : [англ.] : in 3 vol. / ed. by Dr. Alexander Kazhdan. — N. Y. ; Oxford : Oxford University Press, 1991. — P. 1281-82. — ISBN 0-19-504652-8.
  3. James R. Russell Christianity In Pre-Islamic Persia: Literary Sources//Encyclopaedia Iranica. Архівавана з першакрыніцы 29 лістапада 2012. Праверана 21 ліпеня 2012.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]