Манетачка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Манетачка
Асноўная інфармацыя
Поўнае імя Лізавета Андрэеўна Гырдымава
Дата нараджэння 1 чэрвеня 1998(1998-06-01) (25 гадоў)
Месца нараджэння
Краіна Сцяг Расіі Расія
Муж Q110421555?[1]
Музычная дзейнасць
Прафесіі спявак
Гады актыўнасці 2016 — ц.ч.
Пеўчы голас тэнар
Інструменты клавішныя
Жанры поп,электронная музыка, індзі-поп
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Манетачка (руск.: Монеточка[2], сапраўднае імя Лізавета Андрэеўна Гырдымава (руск.: Елизавета Андреевна Гырдымова); нар. 1 чэрвеня 1998, Екацярынбург) — расійская спявачка, музыкант, кампазітар і аўтар песень. У творчасці пераважаюць жанры поп-рок і антыфолк, з канца 2016 года яе песні ўтрымліваюць элементы электроннай музыкі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася 1 чэрвеня 1998 года ў Екацярынбургу. Бацька, Андрэй Еўсцігнеевіч Гырдымаў, па прафесіі будаўнік, маці, Алена Аляксандраўна Гырдымава, працуе ў турыстычнай кампаніі. У 2014 годзе пайшла ў дзясяты клас Спецыялізаванага вучэбна-навуковага цэнтра Уральскага федэральнага ўніверсітэта.[3] Скончыўшы адзінаццаць класаў, у 2016 годзе паступіла на спецыяльнасць «прадзюсаванне» ва Усерасійскі дзяржаўны інстытут кінематаграфіі (УДIК) ў Маскве на завочную форму навучання.

У снежні 2020 года выйшла замуж за прадзюсара Віктара Ісаева.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Ліза грае на піяніна і складае вершы.[4]

Першапачаткова яна бачыла сваёй мэтавай аўдыторыяй пятнаццацігадовых дзяўчынак «з ружовымі валасамі», але ў выніку на творчасць спявачкі сталі звяртаць увагу людзі цалкам розных узроставых катэгорый незалежна ад полу.

1 чэрвеня 2017 г. апублікавала на YouTube-канале відэа на песню «Чайлдфры», запісаную разам з хіп-хоп-выканаўцам Noize MC.[5]

25 мая 2018 года Манетачка выпусціла новы альбом пад назвай «Размалёўкі для дарослых» з 10 песень на лэйбле «M2», пад якім выпускаюцца такія выканаўцы, як Бі-2 і Дэльфін.[6] Усе песні з гэтага альбома патрапілі ў чарт топ-100 «Яндэкс Музыкі», а трэк «Німфаманка» заняў першае месца.

28 мая 2018 года выступіла на шоў «Вячэрні Ургант», дзе выканала песню «Кожны раз». Іван Ургант, прадстаўляючы спявачку тэлегледачам, заявіў, што «некаторыя з крытыкаў» лічаць новы альбом Манетачкі «Размалёўкі для дарослых» «адным з галоўных рускамоўных альбомаў гэтага года». 1 чэрвеня 2018 года, у дзень народзінаў Манетачкі, у Маскве адбыўся канцэрт-прэзентацыя новага альбома і кліпа на песню «Запарожац».

Дыскаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Альбомы[правіць | правіць зыходнік]

  • 2016 — «Психоделический клауд-рэп» (бел.: «Псіхадэлічны клаўд-рэп»)
  • 2018 — «Раскраски для взрослых» (бел.: «Размалёўкі для дарослых»)
  • 2018 — «Декоративно-прикладное искусство» (бел.: «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва»)

Міні-альбомы[правіць | правіць зыходнік]

  • 2017 — «Я Лиза» (бел.: «Я Ліза»)

Сінглы[правіць | правіць зыходнік]

  • 2016 — «Гоша Рубчинский» (бел.: «Гоша Рубчынскі»)
  • 2016 — «Новая форма капитала» (бел.: «Новая форма капіталу»)
  • 2016 — «Козырный туз» (бел.: «Казырны туз»)
  • 2016 — «Ушла к реалисту» (бел.: «Сышла да рэаліста»)[7]
  • 2016 — «Завод» (бел.: «Завод»)
  • 2016 — «Здравствуйте, Анджелина» (бел.: «Добры дзень, Анджэліна»)
  • 2017 — «Папочка, прости» (бел.: «Татачка, прабач»)
  • 2017 — «Риса-чан» (бел.: «Рыса-чан»)
  • 2017 — «Последняя дискотека» (бел.: «Апошняя дыскатэка»)
  • 2018 — «Не хочу ничего знать» (бел.: «Не хачу нічога ведаць»)
  • 2018 — «На заре» (бел.: «На світанку»)
  • 2019 — «Падать в грязь» (бел.: «Падаць у бруд»)

Відэакліпы[правіць | правіць зыходнік]

  • 2017 — «Ушла к реалистам»[8]
  • 2017 — «Чайлдфри» (feat. Noize MC)
  • 2017 — «Прощай, мой Екатеринбург!»
  • 2017 — «Последняя дискотека»
  • 2018 — «Нити ДНК» (feat. «Би-2»)
  • 2018 — «90»
  • 2018 — «Нити ДНК» (feat. «Би-2»)
  • 2019 — «Нимфоманка»
  • 2019 — «Падать в грязь»

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Монеточка у Дудя: новая жизнь, новый дом, новый альбом