Марады
Выгляд
| Населены пункт | |
| Марады | |
|---|---|
| фр.: Maradi | |
| 13°30′ пн. ш. 7°06′ у. д.HGЯO | |
| Краіна | |
| Гісторыя і геаграфія | |
| Вышыня цэнтра | 385 ± 1 м |
| Водныя аб’екты | Goulbi de Maradi[d] |
| Часавы пояс | UTC+1[2] і West Africa Time[d][2] |
| Насельніцтва | |
| Насельніцтва |
|
| Паказаць/схаваць карты | |
Марады[3] (фр.: Maradi) — горад у паўднёвай частцы Нігера. Размешчаны паблізу дзяржаўнай мяжы з Нігерыяй, за 540 км на ўсход ад сталіцы краіны, горада Ніямей. Адміністрацыйны цэнтр правінцыі Марады. Абслугоўваецца аэрапортам «Марады». Насельніцтва — 191 367 чалавек (2013). Старадаўні гандлёвы горад, уваходзіў у склад аднаго з гарадоў-дзяржаў хаўса. У пачатку XIX стагоддзя падпаў пад уладу ісламскага халіфата Сакота. У 1899 годзе быў падпарадкаваны французам. З 1807 года ў Марады кіруе (пасля 1899 года — намінальна) дынастыя султанаў Дурбава (фульбэ).
Зноскі
- ↑ Getty Research Institute Maradi (inhabited place) — LA: Getty Research Institute, 1997. Праверана 19 лютага 2022.
- ↑ а б https://www.worlddata.info/timezones/wat-west-africa-time.php Праверана 5 мая 2025.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11). — карта Нігера