Перайсці да зместу

Маргарыта Барысаўна Церахава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Маргарыта Церахава)
Маргарыта Барысаўна Церахава
Дата нараджэння 25 жніўня 1942(1942-08-25)[1] (82 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Муж Vyacheslav Butenko[d] і Sava Hashamov[d]
Дзеці Anna Terekhova[d]
Адукацыя
Месца працы
Прафесія актрыса, сцэнарыст, тэатральная актрыса, кінаактрыса, тэатральны рэжысёр, кінарэжысёр
Прэміі
Дзяржаўная прэмія СССР
Узнагароды
ордэн Пашаны
Заслужаны артыст РСФСР Народны артыст Расійскай Федэрацыі Дзяржаўная прэмія РСФСР імя братоў Васільевых
IMDb ID 0855486
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Маргарыта Барысаўна Церахава (руск.: Маргари́та Бори́совна Те́рехова; нар. 25 жніўня 1942, Турынск, Свярдлоўская вобласць) — савецкая і расійская актрыса, рэжысёр тэатра і кіно. Народная артыстка Расійскай Федэрацыі (1996), лаўрэат тэатральнай прэміі імя Канстанціна Станіслаўскага (1992).

На рахунку актрысы мноства роляў у такіх кінафільмах, як «Маналог» (1972), «Сабака на сене» (1977), «Д’Артаньян і тры мушкецёры» (1978), «Набожная Марта» (1980) і іншых. Стрыманы лірызм, багацце нюансаў адрозніваюць выкананне Церахавай яе лепшых роляў (Маці і Наталлі) у кінадраме «Люстра» (1974), якая лічыцца адной з лепшых кінакарцін усіх часоў.

У 1965 годзе адбыўся дэбют Церахавай у кіно — роля Тані ў карціне «Добры дзень, гэта я!» рэжысёра Фрунзэ Даўлацяна. Вядомасць актрысе прынеслі ролі ў кінадраме Паўла Любімава «Бягучая па хвалях» паводле аднайменнага рамана Аляксандра Грына, Наташы Шыпілавай у «Беларускім вакзале», Марыі і Наталлі ў «Люстры» Андрэя Таркоўскага.

Асаблівую папулярнасць Маргарыта Церахава набыла ў канцы 1970-х гадоў, пасля выхаду на экраны касцюміраваных музычных тэлефільмаў «Сабака на сене», «Д’Артаньян і тры мушкецёры» і «Набожная Марта».

Зноскі

  1. Margarita Terehova // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.