Марка Мірыч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Марка Мірыч
MarkoMiric.jpg
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 26 сакавіка 1987(1987-03-26)[1] (32 гады)
Грамадзянства Flag of Serbia.svg Сербія
Рост 193 см
Вага 82 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Боснія і Герцагавіна Борац
Нумар 19
Кар’ера
Маладзёжныя клубы
1995 — 2005 Сербія Застава (Крагуевац)
Клубная кар’ера*
2005 — 2006 Сербія Водаяжа (Грошніца) 27 (7)
2006 — 2009 Сербія Металац (Горні Міланавац) 54 (3)
2009 — 2011 Сербія Спартак Злацібар Вода 69 (10)
2012 — 2013 Сербія Црвена Звезда (Бялград) 18 (1)
2013   Сербія Раднічкі (Крагуевац) 11 (0)
2014 Беларусь Мінск 15 (3)
2014 — 2015 Харватыя Славен Бялупа (Капрыўніца) 30 (10)
2015 — 2019 Бельгія Локерэн 106 (20)
2019 — Боснія і Герцагавіна Борац (Баня-Лука) 6 (0)
Нацыянальная зборная**
2010 — 2011 Сербія Сербія 3 (0)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 9 верасня 2019.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 9 верасня 2019.

Марка Мірыч (сербск.: Марко Мирић; нар. 26 сакавіка 1987) — сербскі футбаліст, паўабаронца баснійскага клуба «Борац» з Баня-Лукі.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Сербскі перыяд[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаў кар’еру ў клубе «Металац», пасля паспяхова гуляў за «Спартак Злацібар Вода». У 2012 годзе быў запрошаны ў «Црвену Звезду», але не здолеў замацавацца ў аснове сталічнага клуба, хоць і выйграў разам з ім Кубак Сербіі. У першай палове 2013 года на правах арэнды гуляў за «Раднічкі».

«Мінск»[правіць | правіць зыходнік]

У студзені 2014 года перайшоў у беларускі клуб «Мінск»[2]. У мінскім клубе выступаў як флангавы паўабаронца, але нярэдка гуляў як цэнтральны нападнік[3]. Стаў адным з лепшых ігракоў каманды, забіўшы ў чэмпіянаце 3 галы і аддаўшы 3 галявыя перадачы. У ліпені 2014 года пакінуў «Мінск» па пагадненні бакоў[4].

«Славен Бялупа»[правіць | правіць зыходнік]

У жніўні 2014 года падпісаў кантракт з харвацкім клубам «Славен Бялупа»[5]. Здолеў правесці паспяховы сезон у Харватыі, забіўшы 10 галоў у чэмпіянаце.

«Локерэн»[правіць | правіць зыходнік]

Улетку 2015 года перабраўся ў стан бельгійскага «Локерэна», дзе гуляў на працягу чатырох гадоў і быў адным з асноўных нападнікаў.

«Борац»[правіць | правіць зыходнік]

У ліпені 2019 года перайшоў у баснійскі клуб «Борац» з Баня-Лукі.

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У 2010—2011 гадах прыцягваўся да нацыянальнай зборнай Сербіі. Дэбютаваў за зборную Сербіі ў таварыскім матчы са зборнай Балгарыі 17 лістапада 2010 года. Усяго згуляў за зборную ў трох таварыскіх матчах.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

  • Сербія Уладальнік Кубка Сербіі: 2012

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]