Маркем (востраў)
Маркем | |
---|---|
англ. Markham Island | |
Характарыстыкі | |
Насельніцтва | 0 чал. (2012) |
Размяшчэнне | |
74°36′ пд. ш. 164°55′ у. д.HGЯO | |
Акваторыя | Мора Роса |
Кантынент | |
Востраў Маркем (англ.: Markham Island) — невялікі самотны востраў, які ляжыць ў моры Роса ў паўночнай частцы заліва Тэра Нова каля мыса Оскар ля берагоў Зямлі Вікторыі ў Антарктыдзе.
Востраў мае стромкія высокія берагі, яго дыяметр складае каля 1-й мілі[1]. Ўяўляе сабой агаленне вулканічнай прыроды над недаследаванай адмоўнай магнітнай анамаліяй . Будынкі адсутнічаюць, за выключэннем геадэзічных знакаў, пабудаваных у рамках даследчай праграмы Італіі . Раён вострава з’яўляецца важным месцам размнажэння і пражывання цюленяў Уэдэла . Уваходзіць у склад 173-й асабліва ахоўнай зоны Антарктыкі — яе пратакол рэгулюе і накладвае абмежаванні на дзейнасць і знаходжанне людзей на востраве[2].
Востраў быў адкрыты ў лютым 1900 года Брытанскай антарктычнай экспедыцыяй (1898—1900), якая праходзіла пад камандаваннем Карстэна Борхгрэвінка[3]. Борхгрэвінк назваў востраў у гонар Клементса Маркема, жадаючы тым самым зняць напружанасць, якая ўзнікла раней у яго адносінах з апошнім, аднак гэты жэст прымірэння быў адпрэчаны[4].
Зноскі
- ↑ Geographic names of Antarctica // United States Board on Geographic Names. — U.S. Army Topographic Command, Geographic Names Division, 1955. — С. 204.
- ↑ Management Plan for Antarctic Specially Protected Area (ASPA) No. 173 (англ.). Сакратарыят Дагавора аб Антарктыцы. ats.aq. Праверана 7 сакавіка 2021.
- ↑ Markham Island(недаступная спасылка). Australian Antarctic Division. Архівавана з першакрыніцы 10 мая 2012. Праверана 27 April 2009.
- ↑ Huxley E. Scott of the Antarctic. — Weidenfeld & Nicolson, 1977. — С. 25. — ISBN 0-297-77433-6.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Alberts F. G. (ed.). Markham Island // Geographic Names of the Antarctic. — National Science Foundation, 1995. — 462 с.
- Stewart J. Markham Island // Antarctica: An Encyclopedia. — McFarland, 2011. — 999 с.