Маркіён

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Маркіён
стар.-грэч.: Μαρκίων
Markion.jpg
Дата нараджэння

85

Месца нараджэння

Сіноп[d], Правінцыя Сіноп, Чарнаморскі рэгіён, Турцыя

Дата смерці

160

Месца смерці

Рым, Рымская імперыя

Краіна:

Рымская імперыя

Школа/традыцыя:

Гнастыцызм

Зведалі ўплыў:

Маркіяніты

Commons-logo.svg Маркіён на Вікісховішчы

Маркіён з Сінопы (стар.-грэч.: Μαρκίων Σῐνώπην; каля 85 — 160) — раннехрысціянскі ерэтык.

Нарадзіўся ў чарнаморскім горадзе Сіноп. Быў блізкі да вучэння гностыкаў. Пасля выгнання з хрысціянскай суполкі, стварыў сваю суполку ў Рыме. Маркіён адмаўляў Стары Запавет і лічыў іўдзейскага Яхве злым богам; новазапаветны бог лічыўся ім добрым богам, які супрацьстаіць Яхве. Маркіён патрабаваў ад сваіх паслядоўнікаў аскетычнага жыцця і вучыў, што целы людзей не будуць уваскрэшаныя, у адрозненні ад душы.

Маркіён таксама быў адным з першых, хто паспрабаваў аб'яднаць хрысціянскія тэксты ў адзіны канон. Яго версія канона уключала Евангелле ад Лукі і 10 апостальскіх пасланняў.