Марское млекакормячае атрада сірэн. Даўжыня да 10 метраў, важыла да 4 тон. Месца пражывання — Камандорскія астравы (аднак ёсць звесткі пасялення і ля берагоў Камчаткі і Паўночных Курыл). Маларухомая бяззубая цёмна-бурая жывёла з раздвоеным хвастом жыла ў дробных бухтах, практычна не ўмела ныраць, сілкавалася водарасцямі.
Зноскі
↑Напісанне Марская карова, Стэлерава карова ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.10. Мн., 2000, С.132