Жыве ў Міжземным моры і ў Атлантычным акіяне ля афрыканскага і еўрапейскага берагоў, у вялікіх колькасцях сустракаецца ў Чорным моры, трапляецца часам у Азоўскім моры. Драпежнік. Трымаецца ў прыбярэжнай зоне і большую частку часу праводзіць лежачы на дне ў чаканні здабычы. Дасягае 40-сантыметровай даўжыні. Сілкуецца дробнымі рыбамі, ракападобнымі.