Марцін Вутке

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Марцін Вутке
Дата нараджэння 8 лютага 1962(1962-02-08)[1][2][…] (62 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Жонка Margarita Broich[d]
Дзеці Hans Broich-Wuttke[d]
Адукацыя
Месца працы
Прафесія тэатральны акцёр, кінаакцёр, кінарэжысёр, тэлеакцёр
Узнагароды
IMDb ID 0943487
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Марцін Вутке (ням.: Martin Wuttke; нар. 8 лютага 1962, Гельзенкірхен) — нямецкі акцёр і тэатральны рэжысёр.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Марцін Вутке вучыўся ў Бохуме ў Вестфальскім тэатральным вучылішчы, пад кіраўніцтвам Клаўса Паймана. Працаваў у тэатрах Гамбурга, Франкфурта-на-Майне, Штутгарта, у шэрагу тэатраў Берліна, у тым ліку «Берлінер ансамбль», Нямецкім тэатры і Шылер-тэатры, удзельнічаў у Зальцбургскім фестывалі. У 1996—1997 гадах быў мастацкім кіраўніком тэатра «Берлінер ансамбль». Працаваў з рэжысёрамі Робертам Уілсанам, Хайнерам Мюлерам, Айнарам Шлеефам. Вышэйшым дасягненнем Вутке лічыцца галоўная роля ў пастаўленым Х. Мюлерам у 1995 годзе спектаклі «Кар’ера Артура Уі» паводле п’есы Б. Брэхта; гэтую ролю на сцэне «Берлінер ансамбль» Вутке грае і дагэтуль.

У 1999 годзе на запрашэнне Франка Кастрофа перайшоў у тэатр «Фольксбюнэ». У 2002 годзе Вутке ўпершыню выступіў у якасці рэжысёра. З 2009 года з’яўляецца акцёрам венскага Бургтэатра.

У 1995 і 2003 гадах уплывовы нямецкі часопіс «Тэатр Сёння» называў Марціна Вутке «Лепшым акцёрам года».

Фільмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Martin Wuttke // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Martin Wuttke // Берлінская акадэмія мастацтваў — 1696. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  4. а б в г Munzinger Personen
  5. Kleine ZeitungStyria Media Group, 1904.