Марцін Шэрвін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Марцін Шэрвін
Дата нараджэння 2 ліпеня 1937(1937-07-02)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 6 кастрычніка 2021(2021-10-06)[3][4] (84 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык, пісьменнік, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера гісторыя[7]
Месца працы
Навуковая ступень доктар філасофіі
Альма-матар
Член у
Прэміі
Узнагароды

Марцін Шэрвін (англ.: Martin J. Sherwin; 2 ліпеня 1937, Бруклін, Нью-Ёрк — 6 кастрычніка 2021, Вашынгтон) — амерыканскі гісторык, спецыяліст па гісторыі развіцця атамнай энергетыкі і ядзернай бяспекі. Лаўрэат Пулітцэраўскай прэміі за кнігу «Опенгеймер. Трыумф і трагедыя Амерыканскага Праметэя».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Марцін Шэрвін нарадзіўся 2 ліпеня 1937 года ў баро Бруклін Нью-Ёрка. Служыў у ВМС ЗША, у 1959 годзе атрымаў ступень бакалаўра гуманітарных навук у Дартмуцкім каледжы. У 1971 годзе атрымаў ступень доктара філасофіі па гісторыі ў Каліфарнійскім універсітэце ў Лос-Аджэлесе.

У 1973—1980 гадах — выкладчык і навуковы супрацоўнік Прынстанскага ўніверсітэта. У 1980—1993 гадах — ад’юнкт-прафесар Флетчарскай школы права і дыпламатыі Тафцкага ўніверсітэта, а таксама заснавальнік і кіраўнік Цэнтра гісторыі ядзернага веку і гуманітарыстыкі Тафцкага ўніверсітэта.

У 1995—2007 гадах быў дыксонаўскім прафесарам англійскай і амерыканскай гісторыі ў Тафцкім універсітэце.

З 2007 года з’яўляўся эмерытам Тафтскага ўніверсітэта і прафесарам Універсітэта Джорджа Мэйсана.

Шэрвін уваходзіць у рэдакцыйную раду вядомага часопіса The Nation, дзе ён таксама ўвесь час друкуецца. У бытнасць прафесарам Прынстанскага ўніверсітэта ён быў выкладчыкам і настаўнікам дзеючага галоўнага рэдактара часопіса The Nation Катрына вандэн Хоувел.

Шэрвін жыў у Вашынгтоне. Яго дачка памерла ў 2010 годзе.

Памёр М. Шэрвін 6 кастрычніка 2021 года.

Зноскі

  1. https://www.encyclopedia.com/arts/educational-magazines/sherwin-martin-j-1937
  2. https://www.atomicheritage.org/profile/martin-j-sherwin
  3. Martin J. Sherwin, whose Oppenheimer biography won a Pulitzer, dies at 84 / S. BuzbeeWashington: Fred Ryan, 2021. — ISSN 0190-8286; 2641-9599 Праверана 12 кастрычніка 2021.
  4. Martin J. Sherwin, lauréat d’un Pulitzer, s’est éteintPower Corporation du Canada, 2021. — ISSN 0317-9249 Праверана 12 кастрычніка 2021.
  5. а б Martin Sherwin, Prize-winning Biographer of Oppenheimer, Dies at 84 / J. KahnManhattan, NYC: New York Times Company, A. G. Sulzberger, 2021. — ISSN 0362-4331; 1553-8095; 1542-667X Праверана 12 кастрычніка 2021.
  6. https://www.lapresse.ca/arts/2021-10-10/martin-j-sherwin-laureat-d-un-pulitzer-s-est-eteint.php
  7. Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.