Марыкопа

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Марыкопа
(Piipaash)
Pancho, Maricopa.jpg
1899 г.
Агульная колькасць 804 (2015 г.)
Рэгіёны пражывання ЗША
Мова качымі-юманскія мовы
Рэлігія шаманізм, культ продкаў, хрысціянства
Блізкія этнічныя групы махавэ, какопа, квечан, явапай

Марыко́па (саманазва: Piipaash, літаральна «людзі») — індзейскі народ на паўднёвым захадзе ЗША. Раней насялялі землі ўздоўж рэк Каларада і ракі Хіла. Агульная колькасць (2015 г.) — 804 чал.

Іспанцы сутыкнуліся з марыкопа ў XVI ст. і сталі светкамі іх перасялення з тэрыторый на рацэ Каларада да нізоўяў ракі Хіла пад ціскам болей ваяўнічых махавэ. Відавочна, у той час яны ўяўлялі сабою адзіную ваенную канфедэрацыю малых юманскіх груп.

Назва марыкопа паходзіць ад наймення мексіканскага паселішча ў Арызоне, куды ў 1825 г. прыбылі бежанцы з гэтай канфедэрацыі, каб выратавацца ад нападаў махавэ. У XIX ст. асноўнымі заняткамі з'яўляліся паляванне, рыбалоўства, збіральніцтва. Пад уплывам піма, з якімі частка марыкопа склала канфедэрацыю, пачалі займацца земляробствам. Канфедэрацыя марыкопа і піма здолела спыніць наступ махавэ.

У другой палове XIX ст. марыкопа былі пераселены ў 2 розныя рэзервацыі ў Арызоне. Іх насельнікі размаўляюць на вельмі адрозных дыялектах, аднак лічаць сябе адзіным народам.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]