Марына Францаўна Паплаўская
Марына Францаўна Паплаўская | |
---|---|
укр.: Марина Францівна Поплавська | |
Імя пры нараджэнні |
руск.: Марианна Францевна Поплавская укр.: Маріанна Францівна Поплавська |
Род дзейнасці | актрыса, тэлеактрыса, настаўніца, педагог, вырабнік, комік, гулец КВЗ |
Дата нараджэння | 9 сакавіка 1970 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 кастрычніка 2018 (48 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Марына Францаўна Паплаўская (укр.: Марина Францівна Поплавська; 9 сакавіка 1970, Наваград-Валынскі, Жытомірская вобласць, Украінская ССР — 20 кастрычніка 2018 года, каля в. Мілая, Кіева-Святошынскі раён, Кіеўская вобласць, Украіна) — украінская актрыса, прадзюсар, комік, педагог. Прыма праектаў «Дызель Студыё». Кавалер Ордэна «За заслугі» III ступені (2018, пасмяротна), Ганаровы грамадзянін Жытоміра (2018, пасмяротна).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Марына Паплаўская нарадзілася 9 сакавіка 1970 года ў горадзе Наваград-Валынскі ў сям’і Франца Пятровіча Паплаўскага і Ніны Аляксандраўны Філіпавай. Мела сястру Людмілу. Скончыла філалагічны факультэт Жытомірскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Івана Франко па спецыяльнасці «украінская мова і літаратура».
Пасля заканчэння ўніверсітэта пачала працаваць у Жытомірскай школе № 26, а потым № 33. Прапрацавала там настаўніцай украінскай мовы і літаратуры больш за 20 гадоў. Таксама Марына вяла мясцовы драмгурток.
У 1993 годзе Марыну запрашаюць у каманду КВЗ «Дзяўчынкі з Жытоміра».
У 1998 годзе яны выступаюць у Вышэйшай лізе КВЗ. Пазней каманда неаднаразова прымае ўдзел у музычным фестывалі «Галасісты КіВіН», атрымлалі ўзнагароды ў 1997 і 2011 гадах. Пасля паспяховых выступаў Марыну запрашаюць на НТВ для ўдзелу ў скетч-шоў «На траіх».
З 2015 года яна брала ўдзел у гумарыстычнай перадачы «Дызель-шоу».
20 кастрычніка 2018 года каля 06:43 раніцы загінула на 49-м годзе жыцця ў аўтакатастрофе ў Кіеўскай вобласці каля вёскі Мілая, калі аўтобус з акцёрамі з Дызель-шоу урэзаўся ў грузавік.