Марыс Шыль

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Olympic rings with white rims.svg
Алімпійскія ўзнагароды
Веласпорт
Золата Лондан 1908 Тандэм
Срэбра Лондан 1908 5000 метраў

Марыс Шыль (фр.: Maurice Schilles; 25 лютага 1888, Пюто — 22 снежня 1950, Сюрэн) — французскі велагоншчык, чэмпіён і сярэбраны прызёр летніх Алімпійскіх гульняў 1908.

На Гульнях 1908 у Лондане Шыль спаборнічаў у пяці дысцыплінах. Ён стаў чэмпіёнам у тандэме разам з Андрэ Афрэ і сярэбраным прызёрам у гонцы на 5000 м. Таксама, ён спыніўся на першых раўндах у заездзе на 660 ярдаў і каманднай гонцы праследавання, а ў спрынце ён дайшоў да фіналу, але гонка была адменена з-за перавышэння ліміту часу.

На чэмпіянаце свету 1924 года Марыс Шыль заваяваў бронзавы медаль у спрынце.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]