Марыя Ганна Аўстрыйская (1718–1744)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Марыя Ганна Элеанора Вільгельміна Іозефа Аўстрыйская
Maria Anna Eleonore Wilhelmine Josepha von Österreich
Марыя Ганна Элеанора Вільгельміна Іозефа Аўстрыйская
Партрэт 1727 года
штатгальтар Аўстрыйскіх Нідэрландаў
1744—1744
Суправіцель: Карл Аляксандр Латарынгскі (1744 — 1780)
Манарх: Марыя Тэрэзія
Папярэднік: Фрыдрых Аўгуст фон Гарах-Рорау
Пераемнік: Карл Аляксандр Латарынгскі
 
Дзейнасць: арыстакрат
Веравызнанне: каталіцтва
Нараджэнне: 18 верасня 1718(1718-09-18)
Вена
Смерць: 16 снежня 1744(1744-12-16) (26 гадоў)
Брусель
Пахаванне: Імператарскі склеп, Вена
Род: Габсбургі
Бацька: Карл VI
Маці: Елізавета Крысціна
Муж: Карл Аляксандр Латарынгскі

Марыя Ганна Элеанора Вільгельміна Іозефа Аўстрыйская (ням.: Maria Anna Eleonore Wilhelmine Josepha von Österreich, 18 верасня 1718 — 16 снежня 1744) — эрцгерцагіня Аўстрыйская, прынцэса Латарынгская, штатгальтар Нідэрландскі.

Марыя Ганна нарадзілася ў 1718 годзе ў венскім палацы Хофбург. Яна і яе старэйшая сястра Марыя Тэрэзія былі адзінымі выжылымі дзецьмі імператара Карла VI і яго жонкі Елізаветы Крысціны.

У 1725 годзе перамовы паміж аўстрыйскай і іспанскай галінамі дому Габсбургаў зрабілі Марыю Ганну магчымай нявестай інфанта Філіпа, якому тады было ўсяго 5 гадоў; гэты шлюб павінен быў умацаваць сувязі паміж Аўстрыяй і Іспаніяй. 30 красавіка 1725 года быў падпісаны дагавор, у адпаведнасці з якім аўстрыйская галіна адмаўлялася ад прэтэнзій на іспанскі трон, а іспанская галіна абавязалася выконваць Прагматычную санкцыю, якая гарантавала правы на аўстрыйскі трон Марыі Тэрэзіі. Аднак англа-іспанская вайна разбурыла амбіцыйныя планы Ізабелы Фарнезэ, і праект шлюбу паміж Марыяй Ганнай і Філіпам быў адменены.

Сама ж Марыя Ганна закахалася ў Карла Аляксандра Латарынгскага, які быў малодшым братам мужа Марыі Тэрэзіі, аднак для іх шлюбу было шмат перашкод, з прычыны таго, што яе бацька жадаў падабраць для яе больш палітычна выгодную партыю. Толькі пасля смерці імператара Карла яе маці дала дазвол на шлюб, які быў заключаны ў Вене 7 студзеня 1744 года ў Саборы Святога Аўгусціна.

Праз некалькі тыдняў пасля вяселля маладыя былі прызначаны штатгальтарамі Аўстрыйскіх Нідэрландаў. 3 лютага яны пакінулі Вену, і 24 сакавіка прыбылі ў да месца службы, сустрэтыя пышнай цырымоніяй. Праз два месяцы Карл Аляксандр адправіўся ваяваць з Прусіяй, а цяжарная Марыя Ганна засталася ў Бруселі, кіруючы тэрыторыяй разам з князем Каўніцам.

У кастрычніку 1744 года Марыя Ганна ў брусельскім палацы Карла Латарынгскага нарадзіла мёртвае дзіця. Гэтыя роды падарвалі яе здароўе, і 16 снежня 1744 года яна сканала. Марыя Ганна пахавана ў Імператарскім склепе ў Вене.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]