Марыя Круцыфікса Казуліч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Марыя Круцыфікса Казуліч
харв.: Marija Krucifiksa Kozulić‎
Род дзейнасці манах, манахіня
Дата нараджэння 20 верасня 1852(1852-09-20)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 29 верасня 1922(1922-09-29)[1] (70 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Марыя Круціфікса Казуліч (харв.: Marija Krucifiksa Kozulić; нар. 20 верасня 1852, Рыека, Аўстрыйская імперыя — 29 верасня 1922, Рыека, Свабодны горад Фіуме) — харвацкая дабрачынца, асветніца, заснавальніца Таварыства сясцёр Найсвяцейшага Сэрца Ісуса.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіла з багатай сям’і суднаўладальнікаў з Лошыня, якая перасялілася ў Рыеку ў пачатку XIX стагоддзя[2]. Ва ўзросце 14 гадоў яна скончыла гарадскую і музычную школу бенедыктыцінскі манастыр Святога Роха у сваім родным горадзе, дзе вывучыла італьянскую мову[2].

Пераехаўшы ў Трыест у 1879 годзе яна далучылася да культу Найсвяцейшага Сэрца Ісуса Хрыста і стала саўладальнікам і кіраўніком крамы царкоўных убораў. Пасля яна паступіла ў урсулінскае педагагічнае вучылішча ў Гарыцыі, якое скончыла ў 1895 годзе[3]. У тым жа годзе, вярнуўшыся ў свой родны горад, Круцыфікса заснавала Інстытут Найсвяцейшага Сэрца Ісуса, які уключаў у сябе дзіцячы дом і дзіцячы сад, у якія прымалі бездаглядных дзяўчынак незалежна ад іх нацыянальнасці і веравызнання. Праз чатыры гады ёю было заснавана Таварыства сясцёр Найсвяцейшага Сэрца Ісуса, кіраўніком якога яна з’яўлялася аж да сваёй смерці[4].

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

У 2007 годзе за асветніцкую і дабрачынную дзейнасць ёй было прысвоена званне Апостала Рыека, а пазней пачаты працэс па яе беатыфікацыі[4].

У 2008 годзе створанае ёю таварыства назвала ў яе гонар будынак жаночага студэнцкага дома ў Рыека.

У 2013 рэжысёрам Бернардзіна Модрычам быў зняты дакументальны фільм пра дзейнасць Круцыфіксы пад назвай «Маці Рыека» (харв.: Riječka Majka).

Зноскі

  1. а б Marija Kozulić // Hrvatski biografski leksikon — 1983.
  2. а б DRUŽBA SESTARA PRESVETOG SRCA ISUSOVA - Biografia di Fondatrice. www.sestre-scj.hr. Архівавана з першакрыніцы 30 студзеня 2023. Праверана 23 красавіка 2023.
  3. Jurišić 2009.
  4. а б Hrvatska enciklopedija 2021.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]