Марыя Анатольеўна Логвінава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Марыя Логвінава)
Марыя Анатольеўна Логвінава
Пол жанчына
Спецыялізацыя веласпорт
Нарадзілася 25 верасня 1992(1992-09-25) (31 год)
Грамадзянства

Марыя Анатольеўна Логвінава (25 верасня 1992, Баранавічы) — беларуская веласіпедыстка.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пачала займацца веласіпедным спортам у Юрыя Кірылава ў баранавіцкай СДЮШАР адзінаборстваў і веласіпеднага спорту. Выпускніца Брэсцкага абласнога дзяржаўнага вучылішча алімпійскага рэзерву 2010 года, студэнтка Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры і спорту[1].

На этапе Кубку свету-2011/12 у Пекіне заняла 8-е месца ў гіце. 4-е месца на чэмпіянаце Еўропы 2012 ў каманднай гонцы пераследзе. Трохразовая чэмпіёнка Беларусі.

Удзельніца Алімпійскіх гульняў 2012 года ў каманднай гонцы пераследзе[2] (запасная)[1].

Зноскі