Веласіпедны спорт
Выгляд

Веласіпе́дны спорт, скарочана веласпо́рт — гэта спаборніцтвы ў фізічнай актыўнасці з выкарыстаннем веласіпедаў. Ёсць многа відаў веласіпедных спаборніцтваў, у іх ліку: шасэйны веласіпедны спорт, велакрос, гонкі на горных веласіпедах, веласіпедныя гонкі на трэку, BMX і веласіпедны спідвэй. Негоначныя веласіпедныя віды спорту ўключаюць артыстычны веласіпедны спорт, веласіпеднае пола, фрыстайл BMX, веласіпедны трыял, велабол. Веласіпедныя заезды на доўгую дыстанцыю з вызначаным для праходжання трасы часам завуцца рандонерынг.
Галоўныя кіруючым органам веласіпеднага спорту ёсць Міжнародны саюз веласіпедыстаў (UCI). Многія віды веласіпедных спаборніцтваў адносяцца да ліку алімпійскіх відаў спорту.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]| Веласіпедны спорт на Вікісховішчы |