Intex-press

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Intex-press
Арыгінальная
назва
англ.: Intex-press
Тып тыднёвік
Фармат А3

Рэдактар Уладзімір Янукевіч
Заснавана 30 снежня 1994
Мова беларуская і руская мовы
Кошт 0,55 бел. рублі
Галоўны офіс Баранавічы, вул. Брэсцкая, 224А-4
Тыраж 17 300[1]
ISSN 19919999
Вэб-сайт intex-press.com

Intex-press — баранавіцкі недзяржаўны тыднёвік. Адно з самых буйных рэгіянальных выданняў ў Беларусі. Выходзіць штосераду на 40 палосах фармату А3. Першы нумар выйшоў 30 снежня 1994 года тыражом 4000 асобнікаў[1]. Выходзіць на беларускай і рускай мовах.

З 1996 года — галоўны рэдактар — Уладзімір Янукевіч. На падставе газеты ў 2002 створаны выдавецкі дом «Интекс-пресс», які выдае рэгіянальныя тыднёвікі «Ганцавіцкі час», «Ляхавіцкі час», «Нясвіжскі час». Да 2007 года Пінску выдавалася газета «Мясцовы час»[2].

У 2006 годзе газета разам з большасцю апазіцыйных выданняў[3][4] была выключаная з дзяржаўнай сістэмы распаўсюду: «Белпошты» і «Белсаюздруку»[5].

У 2004 годзе Беларуская асацыяцыя журналістаў вылучыла выдавецкі дом кандыдатам на атрыманне штогадовай прэміі нямецкай газеты Die Zeit. Тады было адзначана, што выдавецкі дом выдае пяць газет агульным накладам 67,5 тысячы асобнікаў. Была адзначана роля Intex-press у кампаніі салідарнасці з галоўным рэдактарам газэты «Рабочы» Віктарам Івашкевічам, які адбываў пакаранне ў выглядзе прымусовых работ у Баранавічах і быў працаўладкаваны ў выданні[6].

У 2009 годзе тыраж газеты складаў 20 тысяч асобнікаў[7].

Сайт[правіць | правіць зыходнік]

З 2009 года пачаў працаваць інтэрнэт-партал навін intex-press.by, які ў 2016 годзе стаў адным з 15 найбольш штодзённа наведвальных інтэрнэт-СМІ Беларусі[8].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 «Intex-press»: как все начиналось(руск.) 
  2. Газета «Мясцовы час» прыпыніла выхад 27.09.2007 ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў»
  3. Предприятия системы «Союзпечать» продолжают расторгать договоры на распространение негосударственных изданий, Портал TUT.BY, 30.12.2005
  4. Распространение печатных СМИ, сайт Беларускай асацыяцыі журналістаў
  5. Десять лет без права подписки… (Копии документов, таблица), сайт Беларускай асацыяцыі журналістаў, 2015
  6. БАЖ выдвинул претендентов на премию немецкой газеты Die Zeit, Белорусская деловая газета, 20/08/2003
  7. «Intex-press» 15 лет! Нас объединяет любовь Intex-press 30.12.2009
  8. Рэйтынг ў раздзеле «Навіны і СМІ» Беларускага інтэрнэт-лічыльніка Акавіта
  9. Назвали лучшую региональную газету, Intex-press, 30-10-2013
  10. Баранавіцкая газета «Intex-press» святкуе 20-гадовы юбілей, Сайт БАЖ
  11. В Минске наградили лучшие региональные газеты, Press-Club Belarus

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]